Урад Вугоршчыны назваў гэта «люстранымі мерамі» ў адказ на тое, што Ўкраіна нядаўна заблякавала некалькі замежных «прарасейскіх» рэсурсаў, у тым ліку вугорскія.
Глядзець на Беларусь варта ня толькі з гуманітарнага пункту гледжаньня — «скрозь прызму рэпрэсій, якія працягваюцца», але і з пазыцыі палітыкі і гарантаваньня бясьпекі, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская на штогадовым Варшаўскім форуме па бясьпецы 29 верасьня.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 29 верасьня ў Страсбургу ўручыла прэмію ў галіне правоў чалавека імя Вацлава Гаўла. Ляўрэатам 2025 году стаў украінскі журналіст і праваабаронца, былы вайсковец і ваеннапалонны Максім Буткевіч, якога ў 2024 годзе вызвалілі з палону паводле абмену.
Вугорскі лідэр Віктар Орбан заявіў, што ня мае значэньня, ці праляцелі некалькі вугорскіх дронаў над Украінай, паколькі ён ня лічыць Украіну незалежнай, сувэрэннай краінай.
Міжнародны гуманітарны фонд, які фінансуе падтрымку беларускіх палітвязьняў, гатовы вярнуцца да працы з фондам BуSol пасьля сёньняшняй заявы ейнага заснавальніка Андрэя Стрыжака пра намер сысьці з арганізацыі ў выніку сэкс-скандалу.
Сярод прэтэндэнтаў на гэтую прэмію разам з Максімам Буткевічам былі таксама журналістка з Грузіі Мзія Амаглабэлі, асуджаная на гады зьняволеньня за нібыта напад на паліцыянта ў часе акцыяў пратэсту, а таксама дырэктар Abzas Media Улві Гасанлі з Азэрбайджану.
Пра гэта польскія памежнікі (Straż Graniczna) паведамілі ў сваім акаунце ў сацсетцы Х.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі, якую той зрабіў 26 верасьня ў часе свайго візыту ў Маскву з рэкамэндацыяй супакоіцца і прыняць «добрыя прапановы па Ўкраіне».
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян ня будзе ўдзельнічаць у пасяджэньні Савету кіраўнікоў урадаў краін СНД, якое 29 верасьня праходзіць у Менску.
Права асуджаных атрымліваць перадачы з садавіной і гароднінай запісана ў п. 113 Правілаў унутранага распарадку папраўчых установаў.
Дзьмітры Круты, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што чарговае пасяджэньне Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) заплянавалі на канец году.
Партыя дзеяньня і салідарнасьці (PAS) прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду перамагае на ключавых выбарах, нягледзячы на, як выглядае, узгодненую дэзынфармацыйную кампанію Крамля. Але сапраўдным пераможцам можа быць Брусэль, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Празь некалькі гадзін будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў.
На гэты момант падлічаныя галасы на больш чым на 60% участкаў.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х напісаў, што займаецца пытаньнем вызваленьня беларускага палітвязьня, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
28 верасьня каля 4000 вэб-сайтаў у Малдове перасталі працаваць пасьля таго, як Служба інфармацыйных тэхналёгій і кібэрбясьпекі (STISC) заблякавала плятформу host.md праз маштабную кібэратаку, заявіў прэмʼер-міністар Малдовы Дорын Рэчан.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які правёў у турмах Беларусі 4,5 года за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі.
Іран у нядзелю асудзіў як «неапраўданае» аднаўленьне санкцый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый супраць яго, накладзеных у сувязі зь яго ядзернай праграмай.
Паліцыю Малдовы паінфармавалі, што выбарнікаў арганізавана перавозяць з Расейскай Фэдэрацыі ў Беларусь. У Малдове 28 верасьня праходзяць парлямэнцкія выбары, вынік якіх шмат у чым вызначыць далейшы кірунак разьвіцьця краіны.
У Малдове 28 верасьня праходзяць парлямэнцкія выбары, вынік якіх шмат у чым вызначыць далейшы напрамак разьвіцьця краіны.
У Міжнародны дзень барацьбы за поўнае зьнішчэньне ядзернай зброі, які адзначаўся 26 верасьня, міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў тлумачыў з трыбуны ААН, навошта яна Беларусі.
Сырыйскія ўлады выдалі ордэр на арышт былога прэзыдэнта краіны Башара Асада, зрынутага дзевяць месяцаў таму. Яго абвінавачваюць у наўмысных забойствах, а таксама катаваньнях, што прывялі да гібелі людзей.
Дацкае міністэрства абароны паведаміла, што ў ноч на суботу, 27 верасьня, над некалькімі вайсковымі абʼектамі краіны былі зафіксаваны дроны.
Міжнародны паралімпійскі камітэт 27 верасьня прыняў рашэньне адмяніць частковую дыскваліфікацыю Беларусі і Расеі, уведзеную пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
На кангрэсе, прысьвечаны палітзьняволеным, Свабода пагутарыла з былымі палітзьняволенымі і праваабаронцамі пра тое, якія патрэбы цяпер маюць людзі за кратамі — і што кожны можа зрабіць, каб ім дапамагчы.
Аналітык Сяргей Чалы распавёў у эфіры «ПіКу Свабоды» распавёў пра сваё бачаньне перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з Дональдам Трампам і рэакцыі на гэтыя кантакты з боку Крамля.
Польшча адкрыла мяжу пасля закрыцьця, а Лукашэнка паехаў у Маскву абмяркоўваць будаўніцтва другой АЭС, што можа зьмяніць сытуацыю ў рэгіёне. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу ў пятніцу выступіў на Генэральнай Асамблеі ААН з прамовай, у якой заявіў, што Ізраіль катэгарычна абвяргае магчымасьць стварэньня палестынскай дзяржавы.
Сёньняшняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна працягвалася 5 гадзінаў і 22 хвіліны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які ўхваляе ўгоду аб продажы амэрыканскага падразьдзяленьня сацсеткі TikTok. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.
Будаўніцтва другой АЭС — гэта страхоўка захаваньня лукашэнкаўскай мадэлі на гады наперад. Разьлік на тое, што Расея будзе падтрымліваць рэжым у краіне і пасьля Аляксандра Лукашэнкі. Крэдыт на другую АЭС гарантуе, што Масква ня кіне Беларусь.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры тэлеканалу TVN24 патлумачыў рашэньне ўраду краіны аб аднаўленьні з 25 верасьня працы памежных пераходаў з Беларусьсю, закрытых 12 верасьня.
Што за ідэя Лукашэнкі з будаўніцтвам новай АЭС для акупаваных тэрыторыяў Украіны? Што палякам дало закрыцьцё мяжы? Ціханоўская на Генасамблеі ААН. Паводзіны Ціханоўскага ў Нью-Ёрку: што ня так? Разьбіральніцтва ў BySol: Стрыжак застаецца, частка супрацоўнікаў сыходзіць на знак пратэсту.
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
На паседжаньні Сему Літвы 25 верасьня быў зацьверджаны новы ўрад краіны, сфармаваны кааліцыяй на чале з сацыял-дэмакратамі, у якую ўвашлі і міністры ад папулісцкай партыі «Зары над Нёманам».
З такой заявай пасьля некалькіх інцыдэнтаў зь дронамі, якія прыляталі ў ЛІтву зь Беларусі, выступіў намесьнік міністра абароны Літвы Томас Гадляўскас.
Сёлета ў ліпені такую прапанову падтрымала Камісія пры Менгарвыканкаме.
З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што другую атамную станцыю можна пабудаваць на ўсходзе Беларусі.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай пасьля выпадку са скасаваньнем яе інтэрвію тэлеканалу CNN пад ціскам Сяргея Ціханоўскага заявіў, што ў яго няма разыходжаньняў зь Сяргеем.
На другі дзень пасьля адкрыцьця мяжы Польшчы і Беларусі там застаюцца вялікія чэргі.
Горадзенскі гісторыка-археалягічны музэй і Ялцінскі гісторыка-літаратурны музэй падпісалі дамову аб супрацы. Гэта адбылося ў рамках Дзён Крыму, якія праходзяць у Менску, Горадні і Іўі.
Іранская актывістка Самае Рашыдзі, якую некалькі праваабарончых груп абвясьцілі палітычнай зьняволенай, памерла праз 10 дзён пасьля прыпадкаў у турме на поўдзень ад Тэгерана.
Праз пяць год беларусы ў паўтара раза меней выяжджаюць за мяжу для адпачынку і турызму.
Ва Ўкраіне выключылі зь пераліку міжурадавых камісій у пытаньнях вайсковай супрацы супольную камісію зь Беларусьсю.
Пасольства Польшчы ў Беларусі рэкамэндавала польскім грамадзянам устрымацца ад любых паездак у Беларусь праз «узмацненьне напружанасьці, вайны ў рэгіёне і паўторных адвольных арыштаў польскіх грамадзян».
Дзьмітры Круты, кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі заявіў аб плянах стварыць пантэон нацыянальных герояў.
Колішні лідэр Дэмакратычнай партыі Ўладзімір Плахатнюк выехаў з Малдовы летам 2019 году, калі ў Кішынёве зьмяніўся ўрад. Пэўны час ён жыў у ЗША, потым у Турэччыне, а пасьля, паводле неафіцыйнай інфармацыі, на Паўночным Кіпры.
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары. Празаходні ўрад краіны заяўляе, што расейская дэзынфармацыя спрыяе падтрымцы апазыцыйных партыяў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам заявіў, што лепшае, што магла б зрабіць Турэччына, каб спыніць вайну ва Ўкраіне — гэта спыніць купляць расейскія нафту і газ.
Загрузіць яшчэ