Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уначы над вайсковымі базамі Даніі лёталі неапазнаныя дроны


Мабільны радар на вайсковай базе пад Капэнгагенам
Мабільны радар на вайсковай базе пад Капэнгагенам

Дацкае міністэрства абароны паведаміла, што ў ноч на суботу, 27 верасьня, над некалькімі вайсковымі абʼектамі краіны былі зафіксаваны дроны.

Сярод абʼектаў, над якімі заўважылі бесьпілётнікі, была авіябаза і Ютляндзкі драгунскі полк, дзе ёсьць бранятанкавы батальён.

Раней, 24 верасьня, праз дроны закрывалі аэрапорт у дацкім горадзе Ольбарг.

22 верасьня дроны на чатыры гадзіны паралізавалі аэрапорт дацкай сталіцы Капэнгагена і нарвэскай сталіцы Осла.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG