Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыжанкоў у ААН гаварыў пра ядзерную зброю, штучны інтэлект і падтрымку Палестыны


Максім Рыжанкоў
Максім Рыжанкоў

У Міжнародны дзень барацьбы за поўнае зьнішчэньне ядзернай зброі, які адзначаўся 26 верасьня, міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў тлумачыў з трыбуны ААН, навошта яна Беларусі.

Ён сказаў, што разьмяшчэньне ядзернай зброі і сыстэмаў «Арэшнік» гарантуе сувэрэнітэт краіны і патрэбнае выключна для абароны, перадае МЗС.

Рыжанкоў перасьцярог ад стварэньня «сыліконавай заслоны»

25 верасьня міністар замежных спраў выступіў на дэбатах, прысьвечаных штучнаму інтэлекту.

Ён заклікаў трымаць гэтую тэхналёгію пад кантролем чалавека, працытаваўшы пры гэтым Лукашэнку. І перасьцярог ад стварэньня «сыліконавай заслоны», калі пэўныя краіны адсоўваюць ад удзелу ў разьвіцьці штучнага інтэлекту.

Рыжанкоў таксама заявіў, што Беларусь падтрымлівае ініцыятыву Кітаю па стварэньні арганізацыі, якая б выпрацоўвала правілы для ШІ і ўводзіла адказнасьць за прынятыя ім рашэньні.

Беларусь выступіла за паўнапраўнае сяброўства ў ААН Палестыны

26 верасьня Максім Рыжанкоў заявіў пра салідарнасьць з палестынскім народам і заклікаў даць Палестыне статус паўнапраўнага сябра ААН.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG