Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду зь вялікай перавагай перамагла на выбарах у парлямэнт


Кіраўнік PAS Ігар Гросу і прэм'ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан
Кіраўнік PAS Ігар Гросу і прэм'ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан

Празь некалькі гадзін будуць абвешчаныя канчатковыя вынікі выбараў.

«Партыя дзеяньня і салідарнасьці» (PAS), якую прадстаўляе і прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду, пасьля падліку 99,65% галасоў здабывае ўпэўненую перамогу на выбарах, нягледзячы на скаардынаваную дэзынфармацыйную кампанію з боку Крамля. У партыі 50,06% галасоў. Прагназуецца, што PAS атрымае 55 з 101 месца ў парлямэнце.

Праціўнікам празаходняй партыі быў «Blocul Patriotic» (Патрыятычны блёк) — аб’яднаньне прарасейскіх партый на чале з былым прэзыдэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Ён набраў 24,25% галасоў. Гэтая лічба роўная 26 дэпутацкім мандатам.

На трэцяй пазыцыі блёк «Alternativa», які набірае 7,98% і блізкі да атрыманьня 8 партфэляў. Партыі «Partidul Nostru» («Наша партыя») і «Democrația Acasă» («Дэмакратыя дома») набралі 6,21% і 5,63% адпаведна, гэта дазволіць ім быць прадстаўленымі 6 месцамі ў парлямэнце.

У дзень выбараў улады Малдовы паведамлялі пра кібэратаку на сайт Цэтральнай выбарчай камісіі і іншыя правакацыі, якія, падобна, ішлі на загад з Масквы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG