Як паведаміў прадстаўнік Кабінэту міністраў Украіны ў парлямэнце Тарас Мельнічук, адпаведныя зьмены ўнесьлі ва ўрадавую пастанову ад 29 ліпеня 2009 году.
Украінскую частку супольнай зь Беларусьсю камісіі ачольваў намесьнік міністра абароны Ўкраіны.
Раней Украіна выйшла з пагадненьняў, падпісаных з урадам Беларусі аб вайсковай супрацы:
- аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
- аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году;
- аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
- аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
- аб вайскова-тэхнічнай супрацы, падпісанае з урадам Украіны 16 сьнежня 1994 году, і пратакол да яго, падпісаны 16 чэрвеня 2003 году.
Аляксандар Лукашэнка падтрымаў агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіў з 24 лютага 2022 году скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
Форум