Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лухта поўная». Лукашэнка працягнуў дыскусію зь Зяленскім «аб старых дзядах»


Ілюстрацыйны каляж.
Ілюстрацыйны каляж.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка працягнуў завочную дыскусію з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які назваў яго і расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «двума старымі дзедамі».

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, гэта Лукашэнка зрабіў на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэньнях Эўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Лукашэнка ўжо каторы раз заклікаў улады краін СНД да адзінства «ва ўмовах перадзелу сьвету».

«Ідзе перадзел сьвету, канкурэнтная бітва, барацьба. Хацелася б, каб у гэтай барацьбе мы выстаялі. А выстаяць мы можам толькі разам», — сказаў Лукашэнка.

«Вы генэралы ў эканоміках сваіх краін. Я чалавек ужо... Як нядаўна сказаў тут мой калега, якога сваім сынам лічыў, Валодзя Зяленскі, „старыя“ мы тут з Пуціным, дзесьці тамака „шэпчамся па кутах“ у шкоду іншым. Лухта поўная», — заявіў ён.

Што папярэднічала

26 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Ўкраіна мае выгадныя прапановы па спыненьні вайны і перасьцярог Уладзіміра Зяленскага ад пагроз ударыць па Крамлі.

«Гаварыць, заяўляць можна ўсё. А калі Крэмль ударыць па Банкавай, што там застанецца? Таму Ўладзіміру Аляксандравічу трэба супакоіцца. Ёсьць на стале добрыя прапановы. Мы з прэзыдэнтам Пуціным абмяркоўвалі. Я ня буду пра іх гаварыць. Прэзыдэнт сам скажа. Добрыя прапановы. Прапановы па Ўкраіне, якія на Алясцы, у тым ліку, пачуў Дональд Трамп, адвёз у Вашынгтон, каб падумаць і абмеркаваць. Вельмі добрыя прапановы. Калі ўкраінцы ня пойдуць на гэтыя прапановы, гэта будзе тое, што ў пачатку СВА. Гэта будзе яшчэ горш. Яны страцяць Украіну», — сказаў Лукашэнка.

29 верасьня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адрэагаваў на гэтую заяву Лукашэнкі ў часе Міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы, якая праходзіла ў Варшаве (Польшча).

«Мне складана нейкім чынам рэагаваць на тое што кажа Лукашэнка. Ён жыве ў сваім сьвеце. Ён пабудаваў яго і ізаляваў сябе. Ён жыве тры дзесяцігодзьдзі ў гэтым доме, які пабудаваў. Але гэты дом памерам з усю краіну. Але, я хачу, каб ён памятаў, што ягоная краіна незалежная. Ён у сваім сьвеце, але Пуцін часам наведваецца і яны балбочуць, два старыя дзяды. Цяжка камэнтаваць», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА назвала стыль камэнтара Зяленскага адначасова «нелицеприятным», што азначае — аб’ектыўным, бесстароньнім, і «хамскім».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG