На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказаў прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў. У праграме таксама прагучала размова з кіраўніцай Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.
Зьміцер Ягораў:
- Роля Андрэя Стрыжака ў BySol была вельмі вялікай і важнай, але BySol — гэта ўсё ж такі каманда людзей. Гэтая каманда захавалася, працуюць усе тыя ж кірункі, якія былі.
- У сытуацыі з эвакуацыямі Андрэй быў дадатковым «пунктам уваходу». Яго прасьцей знайсьці ў сацыяльных сетках, і таму яму пісалі. Далей ён перадаваў гэтую інфармацыю, кантакты калегам, якія займаюцца непасрэдна эвакуацыяй, кансультуюць, дапамагаюць, вядуць чалавека, шукаюць варыянты выезду і гэтак далей. У гэтым сэнсе нічога не зьмяняецца. Каб чалавек мог скарыстацца такой магчымасьцю, можна напісаць нам на сайце — зайсьці ў разьдзел «Атрымаць дапамогу», там ёсьць «гузік» пра эвакуацыю.
- Цяпер мы хутчэй будзем рабіць большы націск на тое, каб «раскручваць» нашы сацыяльныя сеткі — фондаўскія, арганізацыйныя. Каб не завязваць усё на аднаго чалавека альбо нават на двух ці трох. Безумоўна, калі вы ведаеце, што хтосьці з нас працуе ў BySol, можна нам напісаць, і мы абавязкова адкажам і акажам дапамагу.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум