Андрэй Стрыжак вырашыў канчаткова пайсьці з фонду салідарнасьці BySol.
«Я прыняў рашэньне цалкам спыніць супрацоўніцтва з фондам BySol. Гэтае рашэньне далося мне нялёгка, але я разумею тую адказнасьць, якую нясу за лёс аднаго з ключавых праектаў дапамогі палітзьняволеным і іхным сем’ям. BySol павінен працягваць працаваць. Я прыкладу ўсе намаганьні, каб каманда змагла бяз стратаў перажыць крызіс. Спадзяюся, гэта верне давер да арганізацыі ў беларусаў і міжнародных партнэраў», — паведаміў Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле яго, у фондзе пачаліся ўжо структурныя рэформы, і яны будуць даведзеныя да канца.
24 верасьня, пасьля ўнутранага разбору праз скандал з дыкпікамі, BySol абвясьціў, што Андрэй Стрыжак застаецца ў фондзе на шасьцімесячны выпрабавальны тэрмін у якасьці кансультанта, але адхілены ад усіх кіроўных, прадстаўнічых і ўстаноўчых функцыяў. Пасьля гэтага рашэньня тры чалавекі пакінулі каманду BySol. 26 верасьня стала вядома, што BySol аднагалосна выключылі з складу Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ).
Форум