Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы застаюцца адной з асноўных аўдыторый расейскамоўнага ўкраінскага тэлеканалу FREEДОМ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі гэты канал заблякавалі.

Генэральная дырэктарка «Мультымэдыйнай плятформы замежнага маўленьня Ўкраіны» Юлія Бін заявіла, што беларуская аўдыторыя застаецца адной з асноўных расейскамоўных тэлепрадуктаў Украіны.

«Ёсьць значная частка пераглядаў і ў YouTube, дзе мы можам бачыць статыстыку пераглядаў у канкрэтных краінах. [...] у топ-краін тут траплялі Беларусь, Расея, Нямеччына, Узбэкістан, Казахстан», — сказала Юлія Бін у інтэрвію дзяржаўнаму агенцтву Укрінформ.

Прынамсі, паводле яе, шмат беларусаў апошнім часам глядзелі інфармацыю тэлеканалу FREEДОМ пра выбары ў Малдове і гібрыдныя спэцапэрацыі Расеі ў гэтай краіне.

Юлія Бін адзначыла, што ўсе замежныя тэлепраекты Ўкраіны — UATV, FREEДОМ, «Дім» — заблякаваныя ў Расеі і Беларусі. «У нас няма доступу да кабэльных сетак у гэтых краінах, а запавольваньне работы YouTube яшчэ больш ускладніла распаўсюд кантэнту.

«Мы разумеем, што шмат расейцаў ці беларусаў пачалі глядзець нас праз VPN. Бо калі да запаволеньня YouTube у нас было больш за 50 % пераглядаў з Расеі, то цяпер 30–35 %, але павялічыліся такія краіны, як Данія, Нідэрлянды, Чэхія. Найбольш імаверна, гэта расейцы, якія ўключылі VPN. У той жа час агульны паказьнік пераглядаў FREEДОМ з-за мяжы застаўся на ўзроўні 90 %, то бок мэтавую замежную аўдыторыю мы не згубілі», — патлумачыла яна.

Юлія Бін дадала, што замежная аўдыторыя найбольш глядзіць навіны пра пасьпяховыя апэрацыі Сіл абароны Ўкраіны, пра ўкраінскія ўдары па расейскіх НПЗ, пра магчымыя мірныя перамовы, а таксама заявы прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG