Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уезду ў краіны Эўразьвязу на мяжы Беларусі чакаюць амаль 4000 транспартных сродкаў


Пункт пропуску Грыгораўшчына ў кірунку Латвіі. Ілюстрацыйнае фота
Пункт пропуску Грыгораўшчына ў кірунку Латвіі. Ілюстрацыйнае фота

Аўтобусаў у чэргах няма.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 12-ю гадзіну 2 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 3 770 грузавікоў і 150 легкавікоў.

Легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску ў Латвіі няма. Перад пунктам пропуску Каменны Лог на ўезд у Літву чакаюць 50 аўтамабіляў.

Ні на літоўскім, ні на латвійскім, ні на польскім кірунках аўтобусаў у чарзе няма.

У чэргах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз стаіць і 2380 грузавікоў. Найбольш загружаны польскі кірунак: у Казловічах выезду чакаюць 1900 грузавікоў.

Перад пунктам пропуску Грыгораўшчына ў кірунку Латвіі — 680 грузавікоў, у кірунку Літвы перад Каменным Логам — 630, перад Беняконямі — 560, перад Казловічамі на ўезд у Польшчу чакаююць 1900 грузавікоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG