Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе і Адэскай вобласьці праз моцную залеву загінулі 9 чалавек, у тым ліку адно дзіця


У Адэсе надзвычайная сытуацыя праз моцную залеву. Ілюстрацыйнае фота
У Адэсе надзвычайная сытуацыя праз моцную залеву. Ілюстрацыйнае фота

У Адэсе і Адэскай вобласьці другія содні змагаюцца з наступствамі моцнай залевы, якая прывяла да гібелі 9 чалавек, у тым ліку аднаго дзіцяці.

«Усю ноч выратавальнікі дапамагалі з эвакуацыяй людзей з водных пастак, выцягвалі аўтамабілі, адпампоўвалі ваду з будынкаў і шукалі дзяўчыну, якую знайшлі а 7-й раніцы. На месцы пошуку працавала псыхоляг», — паведамілі ў Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.

Паводле ўладаў Адэскай вобласьці, за 7 гадзін залевы ў Адэсе выпала двухмесячная норма ападкаў. Сярод наступстваў — падтопленыя вуліцы, пашкоджаная камунальная інфраструктура, загінулі 9 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

«Апроч аварый на трубаправодах, праз анамальныя ападкі маем падтапленьне двух каналізацыйных помпавых станцый. Адзін з аб’ектаў у раёне Пярэсапу пацярпеў праз аварыйнае адключэньне электраэнэргіі. [...] Станцыю і генэратары затапіла магутная плынь вады, і таму праца помпавага абсталяваньня часова немагчыма», — адзначаецца ў паведамленьні.

У Адэсе і Адэскай вобласьці праблемы з энэргазабесьпячэньнем і транспартам. Улады заклікаюць грамадзян прыбраць свае аўтамабілі з дарог.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG