Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп зноў заявіў аб неабходнасьці саміту Пуціна і Зяленскага


Дональд Трамп выступае перад камандным складам арміі ЗША на базе ў Куантыка, 30 верасьня 2025 года
Дональд Трамп выступае перад камандным складам арміі ЗША на базе ў Куантыка, 30 верасьня 2025 года

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў аб неабходнасьці асабістай сустрэчы прэзыдэнтаў Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага для ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Украіны. Паводле слоў Трампа, дамагчыся выніку можна толькі «з пазыцыі сілы».

Выступаючы перад вышэйшым камандным складам арміі ЗША на базе ў Куантыка, Трамп паведаміў, што распарадзіўся разьмясьціць «падводную лодку ці дзьве» каля ўзьбярэжжа Расеі і падкрэсьліў, што Вашынгтон мадэрнізуе ядзерны арсэнал.

«Мы павінны спадзявацца, што нам ніколі не давядзецца яго выкарыстоўваць», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Амэрыканскі лідэр таксама зноў назваў Расею «папяровым тыграм» і выказаў расчараваньне Уладзімірам Пуціным:

«Я так расчараваны Пуціным. Я думаў, што ён хутка з гэтым разьбярэцца. Я сказаў Пуціну: „Ты выглядаеш кепска. Ты што, папяровы тыгр?“».

Улетку Трамп распарадзіўся разгарнуць дзьве атамныя падводныя лодкі ў «адпаведных раёнах» у адказ на выказваньні былога расейскага прэзыдэнта, намесьніка дзярсакратара Рады бясьпекі РФ, Дзьмітрыя Мядзьведзева аб магчымасьці вайны Расеі і ЗША.

Сёньня Трамп назваў Мядзьведзева «дурным чалавекам».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG