«Так, у нас ёсьць праблемы з Вугоршчынай. Мы можам адкрыта пра гэта гаварыць, бо ў Віктара Орбана выбары. І я лічу, што гэта неразумна. Праз свае выбары ён блякуе шлях вялікай 40-мільённай краіны ў ЭЗ», — сказаў Зяленскі ў Капэнгагене.
Орбан гэтую заяву пакуль не камэнтаваў.
Раней вугорскі прэм’ер у чарговы раз пацьвердзіў, што Будапэшт будзе блякаваць сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і NATO.
«Яны хочуць перадаць Украіне сродкі ЭЗ. Яны спрабуюць паскорыць уступленьне Ўкраіны ўсялякімі юрыдычнымі хітрыкамі. Яны хочуць фінансаваць пастаўкі зброі. Я буду цьвёрда адстойваць пазыцыю Вугоршчыны», — напісаў Орбан у сацыяльных сетках.
Ён таксама заявіў, што не падтрымае ідэю рэпарацыйнага крэдыту для Ўкраіны за кошт расейскіх актываў.
«Бэльгія хоча ўзаемнай адказнасьці. Ні ў якім разе», — адказаў ён журналістам пасьля саміту ў Капэнгагене, калі яго спыталі пра падтрымку крэдыту.
Парлямэнцкія выбары ў Вугоршчыне маюць адбыцца ў красавіку наступнага году. У чэрвені выданьне Bloomberg пісала, што пазыцыі Орбана, які ўзначальвае ўрад з 2010 году, апынуліся пад рэальнай пагрозай праз рост папулярнасьці апазыцыйных сілаў.
Форум