Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Ўкраіна на тэрыторыі Беларусі зноў абмяняліся палоннымі


Украінскія вайскоўцы і цывільныя, вызваленыя з расейскага палону 24 жніўня 2024 году. ІЛюстрацыйнае фота
Украінскія вайскоўцы і цывільныя, вызваленыя з расейскага палону 24 жніўня 2024 году. ІЛюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб вяртаньні з украінскага палону 185 сваіх вайскоўцаў і 20 цывільных асоб.

Як адзначаецца ў паведамленьні, Украіне перадалі 185 ваеннапалонных.

Цяпер расейскія вайскоўцы і цывільныя знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць неабходную псыхалягічную і мэдычную дапамогу. Пазьней іх перамесьцяць у Расею.

Відбувся комбінований обмін: Україна повернула 205 військових та цивільних громадян

У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з палоннымі пацьвердзілі, што з расейскага палону вярнуліся 185 вайскоўцаў і 20 цывільных украінцаў.

Сярод вызваленых — вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, якія ахоўвалі Чарнобыльскую АЭС і былі вывезеныя ў Расею ў сакавіку 2022 году.

Такім чынам, гэта 18-ы з пачатку года этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй.

За ўвесь 2024 год краіны афіцыйна правялі 12 абменаў.

Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэрцель у інтэрвію беларускаму дзяржаўнаму тэлебачаньню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня) заявіў, што на той момант на тэрыторыі краіны было праведзена 38 апэрацый абмену паміж Украінай і Расеяй.

24 лютага 2022 года Расея пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну з Украінай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG