Адпаведнае распараджэньне аддаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе газэта The Wall Street Journal са спасылкай на амэрыканскіх афіцыйных асоб.
Як адзначае газэта, раней адміністрацыя Трампа не давала Украіне выведдадзеных аб расейскіх абʼектах, якія знаходзяцца на значнай адлегласьці ад украінскіх межаў. ЗША таксама заклікалі сваіх эўрапейскіх саюзьнікаў падзяліцца выведдадзенымі аб расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах, трубаправодах, іншых кампанэнтах энэргаструктуры, якія могуць стаць мэтамі ўкраінскіх удараў.
Адначасова, у Белым доме абмяркоўваецца ідэя паставак Украіне розных крылатых ракет сярэдняга радыюсу дзеяньня ў тым ліку «Тамагаўк» і «Баракуда», аднак рашэньня на гэты конт пакуль не было прынята. Рашэньне аб пашырэньні абмену выведвальнымі дадзенымі з Кіевам, па словах аналітыкаў, адзін з важных сыгналаў, якія сьведчаць аб гатоўнасьці Дональда Трампа павялічыць амэрыканскую падтрымку Украіны пасьля таго, як яго намаганьні дабіцца спыненьня баявых дзеяньняў не прынесьлі посьпеху. У канцы жніўня Белы дом ухваліў пастаўкі Кіеву новага тыпу ракет «паветра-зямля», здольных паражаць цэлі на адлегласьці да 500 кілямэтраў.
Прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў у адказ на публікацыю The Wall Street Journal заявіў, што ЗША пастаянна даюць Украіне выведвальную інфармацыю. А на магчымую перадачу Кіеву ракет «Тамагаўк» Расія адрэагуе адпаведным чынам.
Форум