Яго абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» пра расейскае войска і ва ўхіленьні ад выкананьня абавязкаў «замежнага агента».
Таксама, паводле сьледзтва, Быкаў публікаваў відэа з «заведама ілжывай інфармацыяй пра дзеяньні Ўзброеных сілаў РФ супраць мірнага насельніцтва Ўкраіны».
Дзьмітрый Быкаў – пісьменьнік, паэт, публіцыст, вядомы вострай грамадзянскай пазыцыяй і як суаўтар праекту «Грамадзянін паэт» – сатырычнай перадачы зь вершамі на палітычныя тэмы, што выходзіла ў 2011–2012 гадах.
У 2019 годзе Быкаў перанёс цяжкае атручваньне. Паводле расьсьледаваньняў Bellingcat і The Insider, гэта была спроба яго забойства з боку расейскіх спэцслужбаў. З восені 2021 году ён жыве ў ЗША.
У ліпені на 14 гадоў калёніі ў Расеі завочна асудзілі яшчэ аднаго папулярнага пісьменьніка Барыса Акуніна. Яго прызналі вінаватым у садзейнічаньні тэрарыстычнай дзейнасьці, «апраўданьні тэрарызму» і ўхіленьні ад выкананьня абавязкаў «замежнага агента».
Форум