Як піша Devby. io са спасылкай на пацярпелых, пад скарачэньні патрапілі ад 15 да 20 2D- і 3D-мастакоў, а таксама дызайнэраў. Частка супрацоўнікаў звольнілася самастойна, піша belmarket.by.
Кіраўніцтва растлумачыла скарачэньне «новымі рэаліямі з AI» і праз паўгода, магчыма, правядзе яшчэ адну хвалю скарачэньняў.
Дырэктар і сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй пракамэнтаваў сытуацыю ляканічна: у беларускім офісе «звольнілі некалькі мастакоў у кампаніі з 700 чалавек».
Судзячы па ўсім, гаворка тут ідзе аб агульнай колькасьці супрацоўнікаў Vizor Games ва ўсіх юрысдыкцыях. У красавіку 2024 года агульны штат кампаніі ацэньваўся ў больш за 600 супрацоўнікаў, з якіх каля паловы працавалі ў Менску.
Vizor Games заснавана ў Менску 18 гадоў таму. Кампанія спэцыялізуецца на распрацоўцы шматкарыстальніцкіх гульняў. У 2019 годзе ў кампанію інвэставаў адзін з найбуйнейшых сусьветных мабільных распрацоўшчыкаў Playrix.
Форум