Як паведамілі праваабаронцы «Гомельскай вясны», яго справу ў закрытым рэжыме разглядаў Гомельскі абласны суд у чэрвені 2023 году, але дакладны вынік працэсу стаў вядомы толькі цяпер. Судзьдзя Аляксандр Піскуноў прызнаў мужчыну вінаватым у «здрадзе дзяржаве».
У верасьні 2023 году Вярхоўны суд на чале зь Мікалаем Грынцэвічам адхіліў яго апэляцыю і пакінуў прысуд бязь зьменаў.
Уладзіслаў Пудзяк адбывае пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17.
Пра ягоную справу ў чэрвені 2023 году расказаў пракурор Гомля Юры Булынка на сустрэчы з працоўнымі «Гомсельмашу».
Уладзіслаў Пудзяк у 2017 годзе быў намесьнікам старшыні камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га скліканьня на ўчастку № 25 Чыгуначнага раёну Гомля. На парлямэнцкіх выбарах 2019 году ён быў намесьнікам старшыні камісіі ўчастку № 20. У 2020 годзе на прэзыдэнцкіх выбарах ён быў намесьнікам старшыні на тым самым участку.
У сьнежні 2022 году поўны цёзка Пудзяка аглядаў прадмет гандлю, грузавы аўтакран, які прадпрыемства «Гомсельмаш» прадавала як уласьнік.
Форум