Міністар эканомікі і інавацый Літвы Аўшрынэ Арманайтэ, камэнтуючы прапанову ўзмацніць жорсткасьць нацыянальных абмежавальных мер у дачыненьні да беларусаў, заявіла, што сёньняшняга рэгуляваньня «дастаткова», яно «збалянсаванае».
Рэпрэсіі працягваюцца, у некаторых гарадах і мястэчках яны маюць масавы характар.
Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) і Партыя БНФ заявілі пра нязгоду з рашэньнямі аб іх ліквідацыі ў судовым парадку.
Затрыманы пастар менскай пратэстанцкай царквы «Новае Жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка, паведамляецца ў тэлеграм-канале царквы.
Адно з пытаньняў рэфэрэндуму, якое адбудзецца ў Польшчы разам з парлямэнцкімі выбарамі 15 кастрычніка, датычыцца загароды, узьведзенай на мяжы зь Беларусьсю на фоне міграцыйнага крызісу.
Дэпутат Эўрапейскага арлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус паспрабаваў высьветліць у адміністрацыі глыбоцкай калёніі № 13 (Віцебская вобласьць), у якім стане знаходзіцца палітвязень Мікола Статкевіч, але беспасьпяхова.
Пра настроі ў беларускім мэдыцынскім асяродзьдзі і працу Фонду мэдыцынскай салідарнасьці Беларусі ByMedSol у гэтыя тры гады на ўмовах ананімнасьці BPN распавяла яго каардынатарка.
Цяпер у расейскай ПВК «Вагнэр» у Беларусі занадта мала сіл, каб наўпрост уяўляць ваенную пагрозу, іх узбраеньне «не падыходзіць для падобных ваенных мэтаў», заявіў у эфіры тэлеканалу TV3 дырэктар Цэнтру перадавога досьведу NATO ў галіне стратэгічных камунікацый (Stratcom) Яніс Сартс.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) накіравала ў Генэральную пракуратуру Ўкраіны тэксты заяў Аляксандра Лукашэнкі аб намеры працягваць вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь.
Выконваючы свае абавязаньні ў рамках Венскага дакумэнту 2011 году, Менск папярэдзіў АБСЭ, што ў верасні ў Беларусі пройдзе буйное мерапрыемства ў вайсковай сфэры, заявіў начальнік упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валеры Равенка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» пры пасярэдніцтве спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн дамагаецца выключэньня з Крымінальнага кодэксу Беларусі артыкула 411 (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы).
Рашэньнем суду Савецкага раёну Менску ад 7 жніўня «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны інтэрнэт-рэсурс «Кошт ураду».
У Беларусі ў судах агульнай юрысдыкцыі працуе 1.126 судзьдзяў, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду Беларусі.
З нагоды трэцяй гадавіны падзеяў жніўня 2020 году беларускія і сусьветныя лідэры і інстытуцыі выступілі з адпаведнымі заявамі.
Эўрапейскі Зьвяз ацэньвае вайсковыя вучэньні, якія Беларусь праводзіць на мяжы з Польшчай, як правакацыю, — заява афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў Пэтэра Станы на брыфінгу 8 жніўня.
Паводле літоўскай Службы па расьсьледаваньні фінансавых злачынстваў, якая сочыць за прымяненьнем міжнародных санкцый, агульная сума зьвязаных з Беларусьсю і РФ актываў, замарожаных у гэтай дзяржаве, перавысіла 103 мільёны эўра.
Польская памежная служба папрасіла Міністэрства абароны краіны адправіць на мяжу зь Беларусьсю яшчэ тысячу вайскоўцаў.
Больш за 40 чалавек прызнана ахвярамі злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі ў рамках расьсьледаваньняў крымінальных спраў у розных краінах, паведаміла дарадца Ціханоўскай у прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр 6 жніўня на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве.
Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 жніўня абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу resport.by, на якім публікавала кантэнт рэдакцыя спартовай газэты «Прэсбол», паведамляе BPN.
Загрузіць яшчэ