Пра гэта стала вядома ад кіраўніка арганізацыі 5 жніўня.
Вядомы гомельскі праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка выехаў зь Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
За перыяд пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца ліпеня 2023-га грамадзкі сэктар Беларусі страціў ня менш за 1372 некамерцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Павал Латушка прадставіў пісьмовую справаздачу аб дзейнасьці на пасадзе чальца Кабінэту і ў якасьці кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ). Сёньня ён таксама выступіў у Варшаве на слуханьнях Каардынацыйнай рады
Дэмакратычныя сілы Беларусі знаходзяцца ў кантакце з урадам Літвы па пытаньні прызнаньня беларусаў асобамі, якія становяць пагрозу для яе нацыянальнай бясьпекі, заявіла 4 жніўня беларускі дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская.
Працэс аб закрыцьці адной з найбуйнейшых апазыцыйных партыяў Беларусі ініцыявала Міністэрства юстыцыі.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка заявіў, што перадаў у офіс упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека дадатковыя «доказы ваенных злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі».
Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 31 ліпеня для беларускіх аўтаўладальнікаў скасавалі абавязак пры выезьдзе з тэрыторыі Беларусі мець сэртыфікат дамовы страхаваньня «Зялёная карта».
«Гіпатэтычны вывад» расейскай тактычнай ядзернай зброі (ТЯЗ) зь беларускай тэрыторыі магчымы, калі ЗША і NATO адмовяцца ад «дэструктыўнага курсу, скіраванага на падрыў бясьпекі» Менску і Масквы.
82% цыгарэт, якія з пачатку 2023 году трапілі ў Літву кантрабандным шляхам, вырабленыя ў Беларусі, сьведчаць зьвесткі Крымінальнай мытнай службы (КМС) балтыйскай дзяржавы.
Дакумэнт абяцаюць неўзабаве вынесьці на грамадзкае абмеркаваньне.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская падсумавала вынікі акцыі.
Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк прызначаны начальнікам галоўнага выведнага ўпраўленьня — намесьнікам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл. Адпаведны ўказ 28 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба.
Ноту, у якой падкрэсьліваецца недапушчальнасьць выбарачнага падыходу да пытаньняў ядзернай бясьпекі, накіравала Міністэрства замежных спраў Літвы зьнешнепалітычнаму ведамству Беларусі.
Прадукцыю расейскай фірмы перастануць пастаўляць у Беларусь.
Беларускі «Парытэтбанк» прыпыніў магчымасьць адпраўкі фізычнымі асобамі грашовых пераводаў у далярах ЗША і эўра празь міжнародную сыстэму SWIFT.
На пасяджэньні 27 ліпеня Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі і ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя», паведаміла BPN крыніца ў партыі.
Цэнтар права і дэмакратыі «Justice Hub» апублікаваў даклад «Адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз».
Крымінальную справу аб нападзе на супрацоўнікаў амбасады Беларусі ў Вялікай Брытаніі 19 сьнежня 2021 году «ў парадку спэцыяльнага вядзеньня» перадалі ў суд, паведаміла прэс-служба Генэральнай пракуратуры Беларусі.
Вярхоўны суд разглядае пазовы аб ліквідацыі палітычных партый, якія не адпавядаюць патрабаваньням новага закону: пазоў аб ліквідацыі Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды ён будзе разглядаць 9 жніўня, Партыі БНФ — 14 жніўня.
Загрузіць яшчэ