Міністэрства замежных спраў Літвы 25 жніўня ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з «рашучым пратэстам» у сувязі з парушэньнем літоўскай мяжы і пашкоджаньнем элемэнтаў ахоўнай інфраструктуры.
Незалежнасьць «ня ўпала на галаву» беларусам, а стала вынікам «гераізму папярэдніх пакаленьняў», заявіла Сьвятлана Ціханоўская 25 жніўня.
«Мне балюча, але я ганаруся, што наш сын паказаў вялізарнай колькасьці людзей і сваёй дачцэ, як у цяжкай сытуацыі застацца чалавекам і грамадзянінам», — сказаў Анатоль Лябедзька ў інтэрвію BPN пасьля вынясеньня прысуду ягонаму сыну Арцёму.
Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы цяпер могуць знаходзіцца больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі, паведамляе Цэнтар беларускай салідарнасьці. Каля 57% зь іх — мужчыны.
У Кіеве прайшлі шматбаковыя перамовы на тэму беларуска-ўкраінскіх стасункаў.
Магчымыя сцэнары на выпадак прыняцьця палітычнага рашэньня аб поўным закрыцьці мяжы зь Беларусьсю і Расеяй абмеркавалі ў рэжыме відэаканфэрэнцыі прадстаўнікі памежных службаў Літвы, Латвіі і Томаш Прага.
Узмацненьне «дыскрымінацыйных і ксэнафобскіх меркаваньняў» у мэдыяпрасторы Літвы «моцна дэматывуе дэмакратычна настроеных беларусаў, якія шчыра паважаюць нашу супольную гісторыю», заявіла BPN прадстаўніца Абʼяднанага пераходнага кабінэта (АПК) па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.
Стаматоляга-тэрапэўта Наваполацкай гарадзкой паліклінікі № 4 Аляксандра Грудніцкага і яго жонку затрымалі 21 жніўня пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы, паведаміла BPN крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
Восем краін – партнэраў Эўрапейскага Зьвязу далучыліся да прынятага 3 жніўня пакету санкцый у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, гаворыцца на сайце Рады ЭЗ.
Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны — намесьнікам начальніка Генэральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі прызначаны Дзьмітрый Страшынскі.
Прамой ваеннай пагрозы з боку Беларусі няма, а літоўскае войска цяпер дзейнічае «адэкватна пагрозе». Такую заяву зрабіў 21 жніўня камандуючы Ўзброенымі сіламі Літвы Вальдэмарас Рупшыс, паведамляе Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачаньне.
Амбасада Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Менску 21 жніўня зьвярнулася да сваіх грамадзян з просьбай неадкладна пакінуць Беларусь і не ўяжджаць у краіну.
Падрыхтоўка да вучэньняў АДКБ «Скала-2023», прысьвечаных дзеяньням пры ядзернай аварыі, пройдзе 23 жніўня ў Астравецкім раёне Горадзенскай вобласьці.
Дэлегацыя дэмакратычных сіл адправілася ў Кіеў для абмеркаваньня беларуска-ўкраінскіх адносін, заявіў 21 жніўня прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у замежных справах Валер Кавалеўскі.
Вярхоўны суд 11 верасьня разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
«Беларускі дыктатар працягвае выступаць з безразважнымі ядзернымі пагрозамі», — заявіла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, камэнтуючы апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра прымяненьне ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 17 жніўня ўнёс у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці», яшчэ 12 чалавек, у тым ліку чатырох жанчын.
У канцы 2022 году беларусы складалі 10,1% ад усіх замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, стаўшы другой паводле колькасьці групай сярод замежных работнікаў у краіне, паведамляе Галоўная статыстычная ўправа Польшчы.
Пра гэта ён заявіў у інтэрвію ўкраінскай журналістцы, прарасейскай прапагандыстцы Дзіяне Панчанцы.
Аб’ём валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за студзень — ліпень 2023 году ў бягучых цэнах склаў 117,2 мільярда рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат).
Загрузіць яшчэ