Атака Ўкраіны на Пскоў з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў павінна заахвоціць Менск да поўнамаштабнага ўдзелу ў «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» на баку Расеі.
Аляксандар Лукашэнка 31 жніўня падпісаў указ «Аб падтрымцы асобных дзяржаўных арганізацый культуры», у адпаведнасьці зь якім з 1 студзеня 2024 году фінансаваньне выдаткаў са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў тэатраў будзе ажыцьцяўляцца ў прапорцыях 60/40.
Форум праводзяць творчая пляцоўка «Інбелкульт 2.0», Беларускі ПЭН і Старагародзкі дом культуры.
У выпадку поўнага закрыцьця мяжы зь Беларусьсю «будзе забясьпечана вяртаньне літоўскіх грамадзян і грамадзян ЭЗ, дазволена перамяшчэньне дыпляматаў, а таксама гуманітарны ўезд асоб зь Беларусі і іншых краін, якія шукаюць прыстанішча».
У выніку моцных дажджоў і парывістага ветру найбольш пацярпелі Віцебская, Горадзенская і Менская вобласьці, паведамляе прэс-служба вытворчага аб'яднаньня «Белэнэрга».
МЗС Польшчы заклікала арабскія краіны і Іран інфармаваць аб спробах садзейнічаньня нелегальнай міграцыі празь Беларусь
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 17 чалавек, зараз іх у Беларусі 1496, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Шмат якія беларускія палітвязьні знаходзяцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі і «ня могуць ні зь кім мець зносіны» — «яны не атрымліваюць лістоў, іх не могуць наведаць адвакаты», заявіла ў інтэрвію Літоўскаму радыё і тэлебачанню (LRT) 29 жніўня Сьвятлана Ціханоўская.
Фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў паводле артыкула 3614 Крымінальнага кодэксу (спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці) зьяўляюцца больш за 70 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у Славенію. На палях Міжнароднага стратэгічнага форуму ў славенскім Бледзе яна сустрэлася, сярод іншага, з прэзыдэнтам краіны, кіраўнікамі МЗС Канады і Славаччыны.
У Полацкім унівэрсытэце Рыгор Азаронак будзе весьці прадмет «Асновы мэдыябізнэсу».
Разам з тым дэпутат Лаўрынас Кашчунас заявіў, што ў Літву зь Беларусі «пачынаюць прыяжджаць людзі, якія зьвязаныя з рэжымам».
Латвійскае войска 28 жніўня правяло недалёка ад мяжы зь Беларусьсю вучэньні зь перакрыцьцём аўтамабільнай дарогі.
«Мы не забываемся пра беларускіх апазыцыянэраў, якім пагражае небясьпека страціць жыцьцё і свабоду», — міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі па выніках супольнай нарады з калегамі з краін Балтыі.
Большасьць правоў чалавека знаходзіцца пад пагрозай з-за аўтарытарнага характару ўлады ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб рэлігійнай свабодзе за 2023 год міжнароднай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Дапамога царкве ў патрэбе», якая мае статус папскага фонду.
Савет міністраў ухваліў праект дамовы аб адкрыцьці крэдытнай лініі Расейскага экспартна-імпартнага банка, сьведчыць пастанова № 559 ад 24 жніўня.
Каля 70 беларускіх курсантаў неўзабаве адправяцца на навучаньне ў расейскія вышэйшыя навучальныя ўстановы ваеннага профілю.
Вывад зь Беларусі наймітаў ПВК «Вагнэр» істотна не паўплывае на бясьпеку польскай мяжы, прычына — беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Зьбігнеў Раў.
У канцы верасьня пройдуць комплексныя вучэньні беларускай арміі, паведаміў начальнік дэпартамэнта міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны Валер Равенка.
Затрыманы ў Полацкім раёне (Віцебская вобласьць) былы кіраўнік таварыства беларускай культуры ў Іркуцку Алег Рудакоў і яго жонка Вольга арыштаваныя на 30 сутак. Пра гэта BPN паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
Загрузіць яшчэ