Крымінальныя справы «зьбеглай апазыцыі» ня трапяць у катэгорыю «злачынстваў мінулых гадоў».
Паміж профільнымі арганізацыямі разьмеркавана 104 тысячы эўра з сабраных падчас маратону салідарнасьці 574 406 тысяч (18,1%).
Вярхоўны суд 29 верасьня разглядае пазоў аб ліквідацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» — апошняй дэмакратычнай палітычнай сілы, якая мае рэгістрацыю.
Ім пагражае экстрадыцыя ў Расею, грамадзянамі якой яны зьяўляюцца.
Літва дапамагае Латвіі ў ахове мяжы зь Беларуссю ў сувязі з ростам другаснай нелегальнай міграцыі, заявіла 27 верасьня літоўскае Міністэрства ўнутраных спраў.
Кіарўнік НАУ Павал Латушка адзначыў важнасьць прымяненьня санкцый супраць «зьвязаных зь сілавымі структурамі спартоўцаў», нявыдачы ім візаў у дэмакратычныя краіны і абмежавальных мер у дачыненьні да нацыянальных фэдэрацый.
Фізычны барʼер на багністых участках мяжы Літвы зь Беларусьсю і РФ будзе ўсталяваны.
Міністар замежных спраў Сяргей Алейнік 27 верасьня прыняў копіі даверчых грамат пасла Ўганды Мозэса Каваалувука Кізіге, Анголы — Аўгушту да Сілва Кунья, Эгіпту — Назіха Аль-Нагары, паведамляе прэс-служба зьнешнепалітычнага ведамства.
Афіцыйны Менск павінен дыстанцыявацца ад вайны Расеі супраць Украіны ня толькі на словах, але, на жаль, гэта пакуль ня зроблена. Такое меркаваньне ў камэнтары BPN выказаў амбасадар Нямеччыны ў Беларусі ў 2019–2023 гадах Манфрэд Хутэрэр.
Выстава адкрылася ў Беларускім доме ў Варшаве ўвечары 26 верасьня. Пачалося зь невялікай затрымкай, бо невядомыя паведамілі аб міне ў будынку Фонду.
Вярхоўны суд 26 верасьня прыняў рашэньне адмовіць у задавальненьні скаргі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на рашэньне Міністэрства юстыцыі яе не перарэгістроўваць.
У 2022 годзе на беларускай мове выпушчана 12,43% (менш за 1/8) найменьняў кніг, вынікае з дадзеных, прыведзеных у Канцэпцыі разьвіцьця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сфэрах жыцьця грамадзтва на 2024-2026 гады.
Мінкульт таксама заявіў аб «неабгрунтаваным выкарыстаньні іншамоўных (пераважна англамоўных) найменьняў» у беларускай і расейскай мовах.
Праваабаронцы прызналі палітвязьнем Міхаіла Лапунова, які адбывае працяглы адміністрацыйны арышт.
Пракуратура Менскай вобласьці знайшла ў электронных каталёгах 9 цэнтральных і вясковых бібліятэк выданьні, прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі», і запатрабавала выключыць іх са каталёгаў.
«Мы аб’яўляем аб стварэньні новага батальёну „Western“, які становіцца ў шэрагі Палку Каліноўскага», — паведаміла 25 верасня прэсавая служба палку.
За тыдзень украінскія вайскоўцы дадаткова заклалі на мяжы з Беларусьсю больш як 2 тысячы мін, вынікае з заявы камандуючага Аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргея Наева.
Менск «нязьменна гатовы выступаць» пляцоўкай для дыялёгу «па ўрэгуляваньні сытуацыі на тэрыторыі Ўкраіны», сьцьвярджаецца ў заяве старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальлі Качанавай, апублікаванай дзяржаўнай газэтай «Звязда» (сузаснавальнікі — абедзьве палаты парлямэнта і ўрад).
Прыярытэтнымі напрамкамі вонкавай палітыкі афіцыйнага Менска зьяўляюцца дзяржавы Азіі і Афрыкі, сьведчыць праведзены BPN аналіз інфармацыі пра сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з іншаземнымі чыноўнікамі ў рамках 78-й сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
З прычыны анамальна цёплага надвор’я 22 верасьня на 37 беларускіх мэтэастанцыях перакрытыя тэмпэратурныя рэкорды, вынікае з праведзенага BPN параўнальнага аналізу апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.
Загрузіць яшчэ