Наймітам расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», якія застаюцца ў Беларусі, прапануюць далучыцца да прыватнага ахоўнага прадпрыемства «ГардСэрвіс» — у якасьці дадатковага стымулу ім прапануюць кватэры.
Габрыелюс Ландсбергіс заклікаў гучна гаварыць аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народу і яшчэ больш жорстка караць бізнэс і прыватных асоб, якія дапамагаюць Расеі.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у ЗША, прымеркаваны да сэсіі Генасамблеі ААН.
Ціханоўская заявіла ў Нью-Ёрку, што беларусы поўныя рашучасьці атрымаць перамогу і захаваць нацыю.
Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Баўгарыі (АНББ) паведаміла 21 верасьня аб выдварэньні з краіны з пазбаўленьнем права жыхарства і забаронай на ўезд «грамадзяніна Расеі Н.З. і грамадзян Рэспублікі Беларусі Е.П. і В.Б».
«Беларусбанк» паведаміў аб зьменах для некаторых укладаў у далярах ЗША.
35% бізнэсоўцаў, якія эмігравалі зь Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, гатовыя вярнуцца ў краіну пасьля зьмены ўлады, сьведчаць вынікі дасьледаваньня Цэнтру новых ідэй (ЦНІ).
Беларусь з паказьнікам 2,93% росту спажывецкіх цэнаў у студзені–жніўні 2023 году заняла 8-е месца на тэрыторыі былога СССР.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у ЗША, удзельнічае ў падзеях у рамках сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.
Аналітыкі мяркуюць. што нават з улікам таго, што Беларусь, хутчэй за ўсё, нікога зь меркаваных будучых падазраваных ня выдасьць, працэс дае Лукашэнку зразумець, што сьледзтва аб падзеях 1990-х і 2000-х можа працягнуцца.
Расея «амаль паглынула Беларусь, відавочна пагражае Казахстану і краінам Балтыі», заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі 19 верасьня ў Нью-Ёрку на 78-й сэсіі Генэральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У Беларусі «сур’ёзная ўвага» надаецца абароннаму комплексу, заявіў Аляксандар Лукашэнка 19 верасьня ў Менску на сустрэчы з губэрнатарам Краснадарскага краю Расеі Веньямінам Кандрацьевым.
19 верасьня ў Швайцарыі пачаўся суд над былым байцом САХР Юрыем Гараўскім. Ён прызнаўся ў 2019 годзе, што 7 траўня 1999 году ўваходзіў у склад групы, якая выкрадала апанэнтаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў адрэагавалі на працэс.
«Недружалюбнымі» беларускія ўлады лічаць усе краіны Эўразьвязу, ЗША і іншыя дзяржавы.
На сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША абмяркоўваўся «прагрэс у справе расьсьледаваньня справаў супраць Лукашэнкі аб вывазе ўкраінскіх дзяцей, а таксама справа Юрыя Гараўскага, якую разглядае суд у Швайцарыі».
Падчас працоўнага візыту ў Злучаныя Штаты Амэрыкі 17–23 верасьня дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прыме ўдзел у цырымоніі ўручэньня прэміі Атлянтычнай рады Global Citizen Awards.
Галоўнай тэмай на перамовах Аляксандра Лукашэнкі і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 15 верасьня ў Сочы быў транзыт улады ў Беларусі. Такое меркаваньне ў эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Кіеў» выказаў намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павел Латушка.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Валеры Цапкала падаў пазоў у Эўрапейскі суд супраць Эўрапейскай камісіі (ЭК). Адпаведную заяву палітык зрабіў у сваім тэлеграм-канале.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 17–23 верасьня наведае Злучаныя Штаты Амэрыкі, паведаміў BPN яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
У звароце да палякаў грамадзкая каардынацыйная экалягічная рада пры Мінпрыроды Беларусі заклікала палякаў «аддаць свае галасы [на рэфэрэндуме] за ачышчэньне лёгкіх Эўропы ад бэтоннага іншароднага цела і тым самым паклапаціцца пра будучыню, каб не адчуваць сораму перад сваімі нашчадкамі».
Загрузіць яшчэ