За мінулыя два дні краіны Эўразьвязу перадухілілі 173 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў зь беларускай тэрыторыі.
Сэйм Польшчы заклікаў Эўракамісію «ўнесьці прапанову аб увядзеньні санкцыяў у сувязі з імпартам расейскіх і беларускіх прадуктаў харчаваньня і сельскагаспадарчай прадукцыі ў Эўразьвяз».
У польскім парлямэнце 7 сакавіка адбылося першае паседжаньне працоўнай групы па справах свабоднай Беларусі, паведаміў «Позірку» намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Алена Дубовік і Марына Дубіна скардзіліся ў Камітэт ААН у ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын на зьняважлівае і дыскрымінацыйнае стаўленьне да жанчын у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) у Менску і Жодзінскім ІЧУ ў 2017 годзе.
У Варшаве заявілі, што робяцца захады, каб уключыць Беларусь у 14-ы санкцыйны пакет Эўразьвязу.
«Наш маральны абавязак — змагацца за палітзьняволеных», — з такой заявай выступіла Сьвятлана Ціханоўская, прамаўляючы на кангрэсе Эўрапейскай народнай партыі.
Для народу Беларусі «дарога ў Эўропу ідзе праз Страсбург», а Рада Эўропы — «ключ да дэмакратычнай будучыні краіны», гаворыцца ў сумесным артыкуле беларускага дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай і генэральнага сакратара РЭ Марыі Пэйчынавіч-Бурыч у сумесным артыкуле для Euronews.
У першыя дні сакавіка колькасьць зваротаў у фонд салідарнасьці BY_help павялічылася ўтрая ў параўнаньні зь лютаўскімі паказчыкамі, паведаміў «Позірку» кіраўнік ініцыятывы Аляксей Лявончык.
Цэнавае рэгуляваньне на стаматалягічныя паслугі ў Беларусі «патрэбнага эфэкту пакуль не дало», заявіў 5 сакавіка прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з новым міністрам аховы здароўя Аляксандрам Хаджаевым.
На 31 сьнежня 2023 году іх было 37. Другое месца заняла Расея (27 журналістаў), трэцяе — Турэччына (18).
Лік былых і цяперашніх палітвязьняў у Беларусі наблізіўся да 3000.
За 3 сакавіка краіны Эўразьвязу не дазволілі перайсьці мяжу 92 нерэгулярным мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней – 68).
4–5 сакавіка дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведае Баўгарыю з афіцыйным візытам, паведаміла яе прэс-служба.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) у сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова стала ляўрэаткаю Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу (IWOC).
Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
Вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня зацьверджаныя адпаведнай пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэньні гэтага органа 1 сакавіка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных метэаназіраньняў абноўлены ў Беларусі 29 лютага, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных дадзеных Белгідрамэту.
Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
Пра пляны прасоўваньня расейскай мовы па-за межы Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у часе свайго выступу з пасланьнем да Фэдэральнага сходу Расеі.
Усяго, паводле абноўленых зьвестак, падчас масавага рэйду сілавікоў у канцы студзеня пад перасьлед трапілі ня менш як 287 чалавек, большасьць зь іх — жанчыны.
Загрузіць яшчэ