Ігар Шуневіч заявіў, што колькасьць рысяў, мядзьведзяў і зуброў у Беларусі дазваляе весьці на іх паляваньне.
Улады Беларусі не прызнаюць мандату спэцдакладчыка ААН.
Летась у лютым-сакавіку каталіцкі арцыбіскуп ужо трапляў у шпіталь, яму выдалялі пухліну.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый на 5 гадоў дыскваліфікавала былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі па гэтым відзе спорту Юрыя Майсевіча. Рашэньне прынятае па выніках разгляду справы лёгкаатлеткі Крысьціны Ціманоўскай.
«Зь юрыдычнага пункту гледжаньня» ня бачна «ніводнай прычыны», чаму Менск павінен «прыслухацца да заяваў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра адзіны дзень галасаваньня ў Рэспубліцы Беларусь».
Каля дзьвюх трацін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага скліканьня – 70 са 110 – зьяўляюцца сябрамі праўладных палітычных партый, якія засталіся ў Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз папярэдніх вынікаў Адзінага дня галасаваньня 25 лютага.
Паводле ініцыятара стварэння групы сяброўства «Дэмакратычная Беларусь» у нямецкім Бундэстагу Робіна Вагенэра, як і сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары летам 2020 году, гэтыя «выбары» не зьяўляюцца ні сумленнымі, ні свабоднымі.
Прэзыдэнт Зымбабвэ Мнангагва ў размове з кіраўніком МЗС Беларусі Алейнікам перадаў найлепшыя пажаданьні свайму «сябру і брату» Лукашэнку.
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня падчас цырымоніі ўручэньня дзяржаўных узнагародаў і прысваеньня генэральскіх званьняў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка і яе дарадца ў канстытуцыйнай рэформе і парлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька 23 лютага прыбылі ў Кіеў з двухдзённым візытам.
Генэральная пракуратура прапанавала ўраду ініцыяваць уключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».
Летась цана выяўленай кантрабанды беларускіх цыгарэт у Польшчу павялічылася ў 12 разоў — з 2 да 24 млн злотых (з 500 тысяч да 6 млн даляраў ЗША паводле бягучага курсу).
Каля 10 чалавек прыехалі ў Барысаў разьвітацца з палітвязьнем, былым актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігарам Леднікам, які памёр 20 лютага за кратамі.
Каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семаняк назваў «поўным глупствам» заяву Лукашэнкі пра «буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы», якую нібыта рыхтуюць польская і амэрыканская выведкі.
ІТ-кампаніі Польшчы рыхтуюць зварот у МЗС з просьбай аб аднаўленьні праграмы Poland.Business Harbour, якая дазваляла наймаць замежных спэцыялістаў паводле спрошчанай працэдуры.
Эўрапейскі моладзевы форум 19 лютага ў Страсбургу абраў дарадцу Сьвятланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыту Ворыхаву прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўнай радзе па справах моладзі Рады Эўропы (РЭ), паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.
Аляксандар Лукашэнка назваў задачай Міністэрства абароны на наступны год якаснае пераўтварэньне арміі і ўдасканаленьне сыстэмы абароны.
Урадавая пастанова падрыхтаваная для рэалізацыі ўказу прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які з 1 студзеня 2024 году ўвёў «інстытут рэпатрыяцыі» для «суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой», у тым ліку «ў недружалюбных краінах».
Дэмакратычныя сілы дамовіліся аб працэдуры выбараў у новы склад Каардынацыйнай рады (КР), адпаведны праект неўзабаве будзе прадстаўлены на галасаваньне дзейнага складу Рады.
Загрузіць яшчэ