Рух «За свабоду» неўзабаве зьменіць кіраўніка. Аляксандар Мілінкевіч, які быў старшынём руху з 2006 году, ня будзе балятавацца на выбарах старшыні, якія маюць прайсьці на канфэрэнцыі ў кастрычніку. Чаму і куды сыходзіць Мілінкевіч — у інтэрвію Свабодзе.