Дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч лічыць, што фармат настольнай гульні аказаўся прыдатны для прасоўваньня ведаў па гісторыі. Студыя засталася задаволеная гульнёй «1514» і абяцае неўзабаве анонс новай «настолкі».
Падчас цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў на стадыёне «Маракана» дырэктар цэнтру падрыхтоўкі лёгкаатлетаў Андрэй Фомачкін прайшоў у хвасьце зборнай Беларусі са сьцягам Расеі. Афіцыйныя асобы ў Расеі адрэагавалі на здарэньне ў розных расейскіх СМІ.
Актывісты «Маладога фронту» заклікаюць адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы мітынгам каля амбасады Расеі ў Менску зь лёзунгам «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».
Увечары 6 верасьня кандыдаты ў дэпутаты ад партыі БНФ Уладзімер Падгол і Алесь Таўстыка правялі перадвыбарчы пікет у Менску ля выхаду з мэтро «Кастрычніцкая», а таксама акцыю зь «ядзернымі чамаданчыкамі».
Датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў стартавала 6 верасьня. Праваабаронцы і грамадзкія актывісты заклікаюць выбарнікаў не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, а галасаваць непасрэдна ў дзень выбараў, 11 верасьня.
Аб’ём сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у студзені-чэрвені 2016 году скараціўся на 7% да аналягічнага пэрыяду 2015 году.
Фонд мае намер рабіць доўгатэрміновыя інвэстыцыі ў беларускія кампаніі ў сфэрах IT, тавараў штодзённага попыту з экспартным патэнцыялам, а таксама ў кампаніі розьнічнага гандлю. Плянуецца інвэставаць па 3-10 млн даляраў у 5-8 кампаніяў.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 11 верасьня. На 110 месцаў у ніжняй палаце парлямэнту па стане на 2 верасьня прэтэндуюць 493 чалавекі. Некаторыя зь іх ужо адзначыліся яскравымі выступамі і пэрформансамі.
Палітык перакананы, што выбараў (у прыватнасьці парлямэнцкіх, якія пройдуць 11 верасьня) няма, бо «ніхто ўжо ня ўмее лічыць галасы».
Музычны партал tuzin.fm падвёў аўдыё- і відэавынікі сэзону 2015–2016. Паводле галасаваньня наведнікаў, найлепшым кліпам году прызнанае відэа на песьню Rahis «Грэй мяне», зьнятае пры ўдзеле фатографа Віктара Малышчыца.
Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала вокладкі дзёньнікаў, дазволеных, зацьверджаных і рэкамэндаваных у 2016/2017 навучальным годзе. Сьпіс можа папоўніцца новымі, калі паліграфкамбінаты ўзгодняць макеты зь Мінадукацыі.
«Рэакцыя зазвычай пазытыўная, часам — проста нэўтральная. Грубасьці ці нейкай агрэсіі, зьвязанай з надпісам, не сустракаў ні разу», — распавёў Свабодзе менскі дызайнэр Раман Цыбульскі, які выклаў у сваім у заплечніку надпіс «нічога няма».
Большасьць сэрвісаў дазваляе паглядзець, калі і адкуль заходзілі ў вашыя акаўнты. Праверце, ці не заходзяць у іх непажаданыя госьці!
З 18 верасьня ў Беларусі, згодна з загадам Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, уводзіцца поўны кантроль IP-тэлефаніі і блякаваньне незарэгістраваных сродкаў IP-тэлефаніі.
Свабода спытала міліцыю пра забарону лавіць пакемонаў у канкрэтных месцах. Але складаць сьпіс забароненых месцаў давялося самастойна: афіцыйна апублікаваных забаронаў няма.
За месяц, які прамінуў ад запуску кампаніі #БЧБмабіль, некалькі кіроўцаў былі затрыманыя, але ніводнага не пакаралі за самі сьцяжкі.
84 загінулі, больш за 100 параненыя. Нападнік забіты. Францыя кажа пра тэракт, за які ніякая арганізацыя ня ўзяла на сябе адказнасьць.
Беларусам рэкамэндуюць таксама пісаць электронныя лісты спачуваньняў на адрас webmestre.by@diplomatie.gouv.fr, бо амбасада працуе ў рэжыме Plan Vigipirate.
На забаронах указу № 48 Мінгандлю зарабіла больш за 100 тысяч даляраў.
Зарплаты жанчын роўныя з мужчынскімі сярод аналітыкаў і малодшых распрацоўшчыкаў, але ў астатніх сфэрах — меншыя на 25–30%.
Загрузіць яшчэ