На беларускім партале Беларускай рэспубліканскай грамадзкай арганізацыі «Аб’яднаны шлях» ngo.by распачала працу сыстэма генэрацыі афіцыйных дакумэнтаў, патрэбных для рэгістрацыі грамадзкай арганізацыі.
За 2016 год замест заплянаваных 23 млн тонаў усяго паставіць толькі 18 млн тонаў.
Парушэньне правілаў можа карацца штрафам да 20 базавых велічыняў (420 рублёў).
У праекце бюджэту на 2017 год няма падатковых ільготаў для рэзыдэнтаў тэхналягічнай асацыяцыі «Інфапарк».
Актывіст Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Глеб Вайкуль атрымаў зранку 22 верасьня тэлефанаваньне ад некага, хто «выклікаў» яго ў Маскоўскі РУУС за ўдзел у акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» 19 верасьня.
23 лістапада ў Палацы спорту будзе паказана ягонае шоў «Dragon Kong». У плянах актора ёсьць цікавы пункт: сустрэча зь першымі асобамі дзяржавы.
Беларусь заплянавала да 2030 году скараціць выкіды парніковых газаў на 28% у параўнаньні з 1990 годам.
Некамэрцыйны праект «Зручны горад» прадставіў рэйтынг найлепшых і найгоршых дзяржаўных органаў паводле іхнай рэакцыі на народныя пэтыцыі.
Сябры выканаўчай рады МВФ адзначылі: каб зьняць макрафінансавую ўразьлівасьць, аднавіць рэзэрвы і вярнуць рост эканомікі, патрэбныя пасьлядоўныя і маштабныя рэформы.
У Беларусі выйшаў у продаж навучальны дапаможнік «Слуцкі пояс: гісторыя і сучаснасьць», у якім прадстаўленая трохсотгадовая гісторыя слуцкіх паясоў, іх кампазыцыйныя і арнамэнтальныя асаблівасьці, апісаныя культурныя функцыі слуцкага пояса як нацыянальнага сымбаля Беларусі.
Інтэрнэт-крама рэчаў з нацыянальнай сымболікай Symbal.by прэзэнтавала тры калекцыі чахлоў для смартфонаў: адну з гербам «Пагоня» і бел-чырвона-белым сьцягам, адну зь беларускімі арнамэнтамі і адну з арнамэнтамі і імёнамі на выбар.
19 верасьня невядомыя пашкодзілі графіці і муралы, створаныя ў межах фэстывалю Vulica Brasil, што праводзіўся ў Менску на Кастрычніцкай вуліцы.
Міністэрства фінансаў апублікавала праект бюджэту Беларусі на 2017 год. Расходы — 16,7 мільярда рублёў, даходы — 18,2 мільярда.
Гурт Сяргея Міхалка Brutto анансаваў канцэрт у гомельскім лядовым палацы 29 кастрычніка. Гэта стане першым канцэртам калектыву ў Беларусі.
Распрацоўшчыкі абяцаюць выдаць гульню ў кастрычніку 2016 года.
Беларускія інтэрнэт-крамы прапануюць прывезеныя з замежжа iPhone 7 32Gb за 2500-2600 рублёў — удвая даражэй за рэкамэндаваную для ЗША цану.
Па стане на раніцу 18 верасьня «незаконныя» сродкі IP-тэлефаніі Viber Out і Skype Out, убудаваныя ў мэсэнджэры Skype і Viber, працуюць у Беларусі.
Прыблізна 343-334 дэпутаты альбо 76,2-76,4% Думы будуць прадстаўляць «Единую Россию». Цяпер партыя зможа самастойна, бяз згоды іншых партыяў, прымаць канстытуцыйныя законы і зьмены ў Канстытуцыю Расеі.
Паводле канчатковых зьвестак ЦВК, яўка на выбары ў Палату прадстаўнікоў склала 74,68% ад выбарнікаў, уключаных у сьпісы. Але незалежныя назіральнікі адзначалі значна меншую яўку.
Менскі гарадзкі суд пачаў 16 верасьня разгляд крымінальнай справы адносна Вячаслава Давыдовіча. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Загрузіць яшчэ