Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у блогу 1863x заклік прыходзіць 14 кастрычніка а 10 гадзіне раніцы пад будынак Менскага гарадзкога суду, каб «зрабіць шоў».
Музы́ка Лявон Вольскі даў назву «Псыхасаматыка» новаму альбому, грошы на які ён сабраў праз інтэрнэт. Квіткі ўжо зьявіліся ў продажы ў інтэрнэце. Беларусы маюць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы на канцэрт.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі і Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавалі на сайце «Вясны» супольную заяву, у якой прызналі аўтара блога 1863x Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псэўданімам Jhon Silver, палітычным зьняволеным.
Два ўказы-прагнозы падпісаў 4 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка. Адзін ставіць задачы на сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё, другі вызначае асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2017 год.
Другая канфэрэнцыя «Новая рэальнасьць: выклікі для Беларусі» стартавала ў Менску. Сярод яе ўдзельнікаў — адзін з «бацькоў краўдфандынгу» Слава Рубін, які ўпершыню прыехаў у Беларусь з тых часоў, як ягоная сямʼя эмігравала ў ЗША.
Нацыянальная камісія Польшчы па «Оскары» і Польскі інстытут кінамастацтва вылучылі на прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі за найлепшы фільм на замежнай мове стужку рэжысэра Анджэя Вайды «Пасьлявіды».
Блогера Эдуарда Пальчыса перавялі 30 верасьня ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.
Група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвала экспанаты выставы пераможцаў конкурсу дакумэнтальнага фота «Прямой взгляд», сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
Грамадзянская культурніцкая кампанія «Будзьма» распачала мультымэдыйны праект «Будзьма памятаць», прысьвечаны ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, ад якіх пацярпелі, паводле розных ацэнак, ад 625 тысяч да 1,5 млн жыхароў Беларусі.
Жыхар Магілёва Станіслаў Паўлінковіч атрымаў афіцыйнае паведамленьне пра тое, што суд заняўся ягонай справай.
Судовыя выканаўцы прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасьць. Як распавёў Свабодзе Макаеў, маёмасьць зьбіраюцца сканфіскаваць за нясплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел у палітычных акцыях.
Машына ў суправаджэньні прынамсі двух аўтамабіляў спэцыяльнага падразьдзяленьня ДПС «Страла» прыпаркавалася каля кавярні на месцы для інвалідаў.
Раніцай у сераду, 28 верасьня ня стала Шымона Пэрэса. 92-гадовы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, экс-прэзыдэнт Ізраілю з 13 верасьня знаходзіўся ў шпіталі каля Тэль-Авіву пасьля перанесенага два тыдні таму інсульту. Пэрэс пакінуў па сабе двух сыноў і дачку, меў шасьцёх унукаў.
За студзень-жнівень 2016 году ў Беларусі на працу былі прынятыя 402,8 тысячы чалавек, а звольненыя 494,7 тысячы, вынікае са зьвестак Белстату.
Сузаснавальнік і былы гендырэктар, а цяпер дырэктар па бізнэсе першага буйнога краўдфандынгавага сайту Indiegogo Слава Рубін выступіць у Менску на канфэрэнцыі.
Ад 29 красавіка 2016 году за кратамі знаходзіцца беларускі актывіст Дзьмітры Паліенка, затрыманы падчас прабегу раварыстаў «Крытычная маса».
На сайце Talaka.by распачаўся збор грошай на выданьне кнігі Ніла Геймана «Караліна» ў беларускім перакладзе Дар’і Вашкевіч.
У часе дакладу ўраду пра эканоміку за мінулы пэрыяд 2016 году і бюджэту на 2017 год Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на «асобныя моманты, якія яго насьцярожваюць».
Беларуская паралімпійская зборная вярнулася дамоў з Рыё 22 верасьня. У нацыянальным аэрапорце «Менск» алімпійцаў сустрэлі тортам з дэкаратыўнымі мэдалямі, чырвона-зялёным сьцягам і расейскім трыкалёрам.
Рада БНР апублікавала заяву ў падтрымку грамадзкай ініцыятывы аб наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу статусу аб’екту нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі.
Загрузіць яшчэ