Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што найбольш прынцыповыя рэкамэндацыі, на якіх настойвалі беларускія праваабарончыя арганізацыі, не былі прынятыя.
Цэнтар Астрагорскага прадставіў аналіз элемэнтаў нэўтралітэту зь беларускай замежнай палітыкі і палітыкі нацыянальнай бясьпекі.
Сябра руху «За свабоду» Вадзім Бабін заявіў на сайце руху пра пагрозу адлічэньня зь Менскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжу з боку супрацоўніка КДБ.
Магілёўцы Ігар і Алена Барысавы даведаліся, што іхным суседзям раскідалі ў паштовыя скрынкі паперкі з тэкстам: «Увага! У нашым доме жывуць апазыцыйныя сілы». Суседзям раілі «быць асьцярожнымі і пільнымі».
Беларускае творчае абʼяднаньне Bez Buslou Arts прадставіла ў Менску тызэр новага фільму рэжысэра Андрэя Курэйчыка і прадусара Дзьмітрыя Фрыгі, які мае папярэднюю назву «PARTYzan-фільм».
«Калі дзяржава ўзялася за стрыт-арт, хай прымае правілы гульні». Аўтар «правак» у графіці з «маскоўскай дзяўчынкай» пра трактоўку калючага дроту.
Графіці выканана на вышыні некалькіх паверхаў, новыя элемэнты ўпісаныя дастаткова акуратна.
У біяграфіі пэрсанажа на сайце FIFA не даецца тлумачэньняў паходжаньня імя Забівакі. Але яно відавочна не зьвязанае з забойствамі — яно паходзіць ад слова «забивать» у спартовым значэньні датычна голу. Такая форма імя можа быць зьвязаная з інтэрнэт-мэмам 2009 году «собака-улыбака».
МВФ чакае, што па выніках году ВУП упадзе на 3% (налета — на 0,5%). Лукашэнка ж абяцае рост ВУП на 12-15% да 2020 году. Кіраўнік Беларусі кажа, што «народ бачыць выйсьце ў рэформах», але думае, што да тых рэформаў народ не гатовы.
Былы журналіст рэчыцкай газэты «Дняпровец» Андрэй Мядзьведзеў заяўляе, што быў звольнены з палітычных матываў. Галоўны рэдактар гэта адмаўляе.
Каля 21:40 вечара 10 кастрычніка на 166-м кілямэтры трасы Берасьце — Менск адбылося сутыкненьне мікрааўтобуса «Рэно» і баявой машыны БАЗ-5937.
Расейская сацыяльная сетка адзначае дзень народзінаў 10 кастрычніка. Сёньня ёй споўнілася 10 год.
Гаворка ідзе ня толькі пра першую партыю, якую Samsung адклікаў як небясьпечную, але і пра наступную, у якой нібыта пазбавіліся праблемаў з акумулятарам.
Паводле апытаньня CNN і ORC, 57% аддалі перамогу Клінтан, толькі 34% — Трампу. Трампа злавілі на 20 зманлівых ці хлусьлівых выказваньнях, Клінтан толькі на двух такіх.
Свабода пагутарыла з заснавальнікам віртуальнай «Партыі памяркоўных цэнтрыстаў», якая заняла трэцяе месца ў галасаваньні лайкамі «Ўкантакце».
«Я гэта перажыў у сярэдзіне 90-х, калі пацаном стаў прэзыдэнтам, — казаў Лукашэнка. — Але мне тады хапіла розуму не павыганяць добрых спэцыялістаў, якія гатовыя былі працаваць на краіну».
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала афіцыйнае віншаваньне кіраўніку Расеі Ўладзімеру Пуціну з днём народзінаў. Пуцін Лукашэнку сёлета не павіншаваў.
Ад пачатку кастрычніка ў Беларусі пачалі зьяўляцца ў продажы пачкі цыгарэтаў з малюнкамі-папярэджаньнямі пра магчымыя наступствы паленьня цыгарэт. Да канца году пачкі са «страшнымі малюнкамі» маюць цалкам замяніць ранейшыя.
Дзяржаўная аўтаінспэкцыя спрасьціла парадак аплаты штрафаў за парушэньні правілаў дарожнага руху, перадае БЕЛТА словы старшага інспэктара ДАІ Андрэя Ігнатовіча.
Цырымонія ўганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэту прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне.
Загрузіць яшчэ