Хроніка перасьледу: у Мазыры мужчыну асудзілі на тры гады зьняволеньня за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраваньні

Міліцэйскі канвой каля суда. Ілюстрацыйнае фота

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што 25-гадовага жыхара Мазыра Мікіту Грушэўскага асудзілі паводле чатырох палітычных артыкулаў.

Як адзначаецца ў паведамленьні цэнтру, стала вядома, што Гомельскі абласны суд ухваліў вырак 23 верасьня.

Мікіту Грушэўскага абвінавацілі паводле ч. 3 артыкулу 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраваньні), ч. 2 артыкулу 367 КК (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 артыкулу 368 КК (абраза Лукашэнкі) і артыкулу 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі). Яго асудзілі на тры гады пазбаўленьня з адбываньнем тэрміну ў калёніі агульнага рэжыму.

Пра Мікіту Грушэўскага вядома, што ён у 2022 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя П. Сухога. Працаваў вахтавым чынам у Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 78 чалавек