На парлямэнцкіх выбарах у Малдове, паводле першых падлікаў ЦВК, наперадзе праэўрапейскія сілы

Галасаваньне на выбарчым участку ў Кішынёве, 28 верасьня 2025

На гэты час падлічаныя галасы на больш чым на 60% участкаў.
  • Урадавая праэўрапейская партыя «Дзеяньне і салідарнасьць» (PAS) мае крыху больш за 43%.
  • Прарасейскі Патрыятычны блок, у які ўваходзяць сацыялісты, камуністы, партыя «Сэрца Малдовы» і партыя «Будучыня Малдовы», пакуль набірае менш за 30%.

Сачыць за абнаўленьнем вынікаў у рэжыме рэальнага часу можна на сайце ЦВК Малдовы.

Напярэдадні выбараў прэзыдэнтка краіны Мая Санду зьвярнулася да грамадзян з заклікам падтрымаць праэўрапейскія сілы, падкрэсьліўшы, што Расея ўкладвае значныя сродкі, каб прывесьці да ўлады сваіх прыхільнікаў. Паводле яе, Масква траціць «сотні мільёнаў даляраў», спрабуючы купіць галасы малдаўскіх выбарнікаў. Санду таксама заявіла, што ў выпадку перамогі прарасейскіх сіл Малдова рызыкуе быць адарванай ад Эўропы і можа стаць пляцдармам для расейскіх ваенных апэрацый у Адэскай вобласьці Ўкраіны.

Расея, у сваю чаргу, заяўляе, што ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліцыя Малдовы атрымала інфармацыю, што выбарнікаў арганізавана вязуць з Расеі ў Беларусь. Гэта парушэньне закону
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары ў Малдове: прэм’ер-міністар паведамляе пра кібэратакі на ЦВК і збой вэб-сайтаў