Іншага амэрыканскага экс-прэзыдэнта Дональда Трампа ў сьпісе няма.
У заяве, апублікаванай на сайце МЗС, указана, што гэта крок у адказ на новыя санкцыі, уведзеныя ЗША ў пятніцу супраць шэрагу расейскіх асоб і арганізацый.
МЗС зазначае, што ў стоп-ліст трапілі «і тыя ва ўладных і праваахоўных структурах, хто непасрэдна мае дачыненьне да перасьледу іншадумцаў па сьлядах так званага «штурму Капітолію».
Акрамя таго, у тым жа дакумэнце МЗС паведамляецца, што ведамства чарговым разам адмаўляе прадстаўнікам амбасады ЗША ў консульскім наведваньні ў СІЗА журналіста выданьня The Wall Street Journal, арыштаванага паводле абвінавачаньня ў шпіянажы. Адмова названа мерай у адказ на нявыдачу ў красавіку расейскім журналістам візаў ЗША, з-за чаго яны не змаглі прысутнічаць пры візыце міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова ў рамках старшынства Расеі ў Радзе Бясьпекі ААН.
- «Штурмам Капітолію» СМІ называюць масавыя беспарадкі 6 студзеня 2021 году ў гарадах ЗША. У Вашынгтоне прыхільнікі экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, які адмовіўся прызнаць сваю паразу на выбарах, прарваліся ў будынак Капітолію і ўчынілі там пагром. У выніку загінулі пяць чалавек, у тым ліку адзін афіцэр паліцыі. Пасьля штурму Капітолію супраць сотняў грамадзян узбудзілі крымінальныя справы, некалькі чалавек асуджаныя.
- Журналіст амэрыканскай газэты The Wall Street Journal Эван Гершкавіч быў затрыманы ФСБ 29 сакавіка па абвінавачаньні ў шпіянажы. Цяпер ён пад арыштам у СІЗА. Вашынгтон прызнаў Гершкавіча неправамерна затрыманым. Віну Гершкавіч не прызнае.