Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«One world». Lady Gaga, Пол Макартні, Білі Айліш дадуць онлайн-канцэрт для лекараў


Lady Gaga
Lady Gaga

18 красавіка адбудзецца канцэрт «One World: Together at Home» («Адзін сьвет: разам дома»), які арганізуе Сусьветная арганізацыя здароўя і музычны фэстываль Global Citizen.

Удзел у «One World» ужо пацьвердзілі Пол Макарнтні, Стыві Ўандэр, Білі Айліш, Андрэа Бачэлі, Элэніс Марысэт, Элтан Джон. Усе выступяць са сваіх дамоў. Свой удзел анансаваў і футбаліст Дэйвід Бэкхэм. Куратаркай імпрэзы зьяўляецца Lady Gaga.

Канцэрт пакажуць найбуйнейшыя амэрыканскія тэлеканалы. Рэшта сьвету зможа яго паглядзець праз сацыяльныя сеткі: Твітар, Інстаграм, Ютуб, Твітч.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

«One World» мае стаць знакам падтрымкі лекараў і работнікаў службы аховы здароўя, якія змагаюцца з пандэміяй каранавірусу. Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор грошай.

— Дзякуй САЗ за прапанову паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Я вельмі ўдзячна ялекарам, малюся за тых, хто захварэў, — сказала Lady Gaga падчас прэсавай канфэрэнцыі САЗ, у якой яна ўзяла ўдзел са свайго дому.

Сьпявачка распавяла, што зьвярнулася да найбуйнейшых фірмаў на сьвеце падтрымаць барацьбу з каранавірусам. За сем дзён ёй удалося сабраць больш за 35 мільёнаў даляраў.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG