Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» перанесла адкрыцьцё рэйсу ў Вену і раскрытыкавала авіяцыйныя ўлады Аўстрыі


Авіяцыйныя ўлады Аўстрыі ня выдалі авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананьне рэгулярных палётаў па маршруце Менск — Вена, нягледзячы на выкананьне «Белавіяй» усіх неабходных працэдур па акрэдытацыі і атрыманьне слотаў у аэрапорце Вены, гаворыцца ў заяве беларускага авіяперавозчыка.

«Авіякампанія „Белавія“ расцэньвае гэтыя дзеяньні аўстрыйскай боку як накіраваныя на недапушчэньне выхаду „Белавія“ на лінію Менск-Вена, захаваньне манаполіі „Аўстрыйскіх авіяліній“ і падтрыманьне высокага ўзроўню тарыфаў на прамыя перавозкі па названым маршруце», — заяўляе беларускі авіяперавозчык і «разьлічвае на больш хуткае ўрэгуляваньне пытаньня авіяцыйнымі ўладамі дзьвюх краін».

«Белавія» разьлічвала адкрыць рэгулярныя (штодзённыя) рэйсы з Менску ў Вену 29 сакавіка, але цяпер вымушана перанесла дату іх адкрыцьця на 25 красавіка 2020 году.

Пасажыры, якія ўжо набылі квіткі па гэтым напрамку на рэйсы «Белавія» з вылетам у пэрыяд з 29 сакавіка па 24 красавіка, могуць вярнуць грошы цалкам па месцы набыцьця квітка або адзін раз перанесьці дату палёта без дадатковай аплаты на дату, не пазьнейшую за 30 чэрвеня 2020 году.

З 17 сакавіка Эўразьвяз закрыў межы, каб стрымаць распаўсюд новага каранавірусу. Грамадзяне краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Шэнгенскую прастору, ня змогуць туды трапіць на працягу мінімум 30 дзён з пачатку забароны. Таксама жорстка абмежаваныя перамяшчэньні ўнутры гэтай зоны.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG