Як паведамляе агенцтва АР, да 2020 году плянуецца стварыць больш як чатыры тысячы новых працоўных месцаў у паліцыі і службе выведкі. Удвая (да 120 чалавек) будзе павялічаны штат агенцтва, якое займаецца дэшыфроўкай сакрэтных паведамленьняў.
Новы бюджэт таксама ўлічвае сытуацыю, якая ўтварылася ў Нямеччыне ў сувязі з наплывам мігрантаў — больш за мільярд эўра выдаткоўваецца на патрэбы гуманітарнай дапамогі і 22 мільярды — на падтрымку мігрантаў, якія прыбылі з зонаў вайсковых канфліктаў.