Актывістка Ніна Багінская 25 сакавіка зьбіралася ісьці на Дзень Волі зь 19-гадовай унучкай Янай, але дзяўчына пайшла крыху раней зь сябрамі. Унучкі Яны дагэтуль няма. Сын Багінскай высьветліў, што дзяўчыну затрымалі каля моста празь Сьвіслач у раёне плошчы Перамогі і адвезьлі ў Савецкае РУУС.