Супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі затрымалі 11 чальцоў арганізаванай злачыннай групы (1 грамадзянін Беларусі і 10 грамадзян Польшчы), якіх падазраюць у самай буйной у гісторыі краіны кантрабандзе беларускіх цыгарэт.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да Сэнату Італіі з просьбай пераканаць урад краіны і міжнародныя арганізацыі ініцыяваць трыбунал над Аляксандрам Лукашэнкам.
Гаварыць пра тое, што ўвесь асабовы склад ПВК «Вагнэр» разам з кіраўніком Яўгенам Прыгожыным перабазуецца ў Беларусь, пакуль рана, сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў у этэры нацыянальнага тэлемаратону.
Важна даць зразумець рэжыму Аляксандра Лукашэнкі , што ён нелегітымны і да яго ня будзе літасьці за рэпрэсіі і фальсыфікацыі, але ў пытаньні вызваленьня палітвязьняў трэба «спрабаваць дамаўляцца на больш базавым узроўні».
2 ліпеня краіны Эўразьвяза не дазволілі нелегальна перасекчы мяжу 200 мігрантам, якія накіроўваліся з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней такіх было 208).
Вядомая беларуская ІТ-кампанія больш ня будзе працаваць на радзіме і ў суседняй Расеі.
Сярэдні курс наяўнага даляра ЗША ў першай палове 2023 году вырас на 11,64% (з 2,7197 да 3,0363 рубля).
Беларусь мае намер прапанаваць суседнім краінам «плян добрасуседзтва і міру», заявіў Аляксандар Лукашэнка на ўрачыстым сходзе напярэдадні афіцыйнага сьвята Дня Незалежнасьці.
Пасланьне да беларусаў перадаў папа Рымскі Францішак праз свайго легата — прэфэкта дыкастэрыі ў справах усходніх цэркваў арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці, які прыбыў у Беларусь на ўрачыстасьці з нагоды 25-годзьдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Чарговую буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт затрымалі літоўскія мытнікі.
Абмежаваньні правоў чалавека дазволілі сярод іншага «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі».
Візавы цэнтар VFS Global, які зьяўляецца афіцыйным партнэрам пасольства Літвы ў Беларусі, абвясьціў аб спыненьні прыёму дакумэнтаў на выдачу нацыянальных візаў.
«Бягучая сытуацыя ў сьвеце і супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах» сталі галоўнымі тэмамі перамоваў кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка з папскім легатам, прэфэктам дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў Сьвятога пасаду арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС.
Зьяўленьне на беларускай тэрыторыі ПВК «Вагнэр» можа «стымуляваць міграцыйную актыўнасьць на мяжы з Польшчай», заявіў 28 чэрвеня ў этэры Polskie Radio 24 дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм'ер-міністра, намесьнік міністра–каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын.
Калі найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» разьмесьцяцца ў Беларусі, гэта стане выклікам для нацыянальнай бясьпекі Літвы, заявіў 28 чэрвеня міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.
У эканоміцы Беларусі ў траўні 2023 года было занята 4 млн 150,7 тысячы чалавек – на 62,1 тысячы мененей (-1,5%), чым летась.
Раней Мінпрацы вызначыла пералік прафэсій рабочых і пасад службоўцаў, на якія сёлета можна працаўладкаваць іншаземцаў і асоб без грамадзянства альбо дазволу на сталае пражываньне ў Беларусі.
Тактыка-спэцыяльныя заняткі «Дапамога-2023» праходзяць з 26 па 30 чэрвеня ў 1134-м вайсковым клінічным мэдцэнтры Ўзброеных сіл (Горадня), а таксама на Госкім палігоне на мяжы з Польшчай і Літвой.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» сьцьвярджае, што той угаварыў заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына спыніць прасоўваньне да Масквы.
Загрузіць яшчэ