З нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці зь Беларусьсю 12 лістапада краіны Эўразьвязу выступілі з супольнай заявай па Беларусі.
Аўтары праекту рэзалюцыі «За дэмакратычную Беларусь у эўрапейскай сям'і» заклікаюць урад Нямеччыны даць зразумець Расеі, што паглынаньне ёю Беларусі будзе адхіленае «самым рашучым чынам».
Прэтэнзіі да Шаўцова ўзьніклі на фоне ягоных візытаў у акупаваныя Расеяй украінскія гарады Луганск і Данецк, а таксама заяваў пра перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, пра магчымасьць нанясеньня па краінах Захаду ядзернага ўдару.
У 46-ы дзень нараджэньня галоўнай рэдактаркі закрытага ўладамі парталу Tut.by Марыны Золатавай, якая адбывае 12-гадовы тэрмін зьняволеньня, міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» правяла каля беларускага пасольства ў Бэрліне акцыю ў яе падтрымку і паспрабавала перадаць паштоўкі.
Палітвязьням і іх семʼям выплачана амаль 197.100 эўра, сабраных падчас маратону салідарнасьці «Нам не ўсё роўна!», паведамляе прэсавая служба Абʼяднанага пераходнага кабінэту (АПК), піша «Позірк».
Дыялёг паміж Менскам і Варшавай вядзецца «па закрытых каналах», польскія ўлады «прад’яўляюць нейкія ўмовы», заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас рабочай паездкі ў Астравецкі раён Горадзенскай вобласьці.
Пракуратура Польшчы прыпыніла расьсьледаваньне «незаконнага пазбаўленьня волі з асаблівымі катаваньнямі» ў Менску неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году, паведамляе RMF FM.
Адпаведны пазоў Міністэрства юстыцыі 3 лістапада разгледзіць Менскі гарадзкі суд.
Дакумэнт прадугледжвае для шэрагу падаткаплатнікаў павелічэньне адлічэньняў у бюджэт, калі іх даход перавысіць вызначаную суму.
У 2023 годзе ў Эўразьвязе спынілі 38.698 спробаў незаконнага пранікненьня празь мяжу зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 23.614, Латвію — 12.892, Літву — 2.192).
У 2023 годзе спынена 38 301 спроба незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 23 381, Латвію — 12 731, Літву — 2189), з пачатку кастрычніка — 5077.
«Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Паводле ўсіх норм міжнароднага права такі крок адносіцца да эканамічнай агрэсіі», — заявіў першы намесьнік дзяржсакратара Савета бясьпекі Беларусі Павал Муравейка на арганізаваным Менгарвыканкамам ідэалягічным сэмінары.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская заклікала Эўропу «цьвёрда стаяць разам у падтрымцы дэмакратычнай Беларусі і Ўкраіны».
«Так, у нас недзе не хапае лекараў. Некаторыя лекары зьбеглі са сваёй прафэсіі і чорт ведае чым займаюцца. З часам мы і гэтую праблему вырашым», — заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Менскі раён 27 кастрычніка.
У Беларусі «арыштавалі і выставілі розныя абвінавачаньні» 25 грамадзянам Латвіі, заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Крышʼяніс Карыньш 26 кастрычніка ў праграме «900 сэкундаў» на тэлеканале TV3.
Польшча можа разьлічваць на значную дапамогу Эўразьвязу ва ўзмацненьні сваёй усходняй мяжы, перш за ўсё зь Беларусьсю.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі 25 кастрычніка прыняло рашэньне аб спыненьні ліцэнзіі на мэдычную дзейнасьць менскага ТАА «Ўнукі Гіпакрата».
Беларускай дэмакратычнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай ня варта адмяжоўвацца ад расейскай апазыцыі за мяжой, такую думку выказаў на палітычнай імпрэзе ў Бэрліне расейскі палітык і ютуб-блогер Максім Кац.
Адноўлены доступ да інтэрнэт-рэсурсу спартовай газэты «Прессбол». Пасьля чатырох месяцаў блякаваньня сайт адкрываецца як у Беларусі, так і за мяжой.
Абодва выпадкі сьмерці мігрантаў здарыліся на Падляшшы.
Загрузіць яшчэ