На волю выйшаў палітзьняволены журналіст Генадзь Мажэйка. Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».
МЗС Расеі апублікавала даведку аб супрацы зь Беларусьсю ў вайсковай сфэры, у тым ліку і адносна ядзернай зброі.
У рамках праекту «пашпарта новай Беларусі» зараз вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні, паведаміў агенцтву «Позірк» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у замежных справах Валер Кавалеўскі.
«Комплекс праблемаў санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі» абмеркаваў з спэцыяльным пасланьнікам Эўразьвязу у пытаньні санкцыяў Дэйвідам О’Саліванам кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка на сустрэчы ў Брусэлі.
Прапанова зыходзіць ад МУС Літвы.
Уладзімір Пуцін 12 сьнежня падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненьне зь Беларусьсю аб стварэньні і функцыянаваньні навучальна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году пастар царквы «Новае жыцьцё» асудзіў гвалт сілавікоў у дачыненьні да пратэстоўцаў. Будынак царквы разбурылі яшчэ летам 2023-га.
Творчая суполка «Пагоня», якая існавала ў Беларускім саюзе мастакоў, зьліквідаваная, паведаміла агенцтву «Позірк» інфармаваная крыніца.
9 сьнежня ў Менску сфармавалі аргкамітэт у стварэньні левай дэмакратычнай партыі, базавай ідэалёгіяй якой будзе марксізм.
10 сьнежня ў Бруселі ў рамках пасяджэньня міністраў замежных спраў краін Эўразьвяза дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніком ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Ключавой тэмай стратэгічнага дыялёгу ўраду ЗША зь беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасьцю 6–8 сьнежня ў Вашынгтоне стала «катастрофа ў галіне выкананьня правоў чалавека, якой рэжым у Менску наўмысна падвяргае народ Беларусі пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года».
Праваабаронцы маюць пацьверджаньне 22 фактаў асуджэньня па палітычна матываваных крымінальных справах у лістападзе, але агулам іх можа быць 101, вынікае з новага агляду цэнтра «Вясна».
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 11 чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра «Вясна».
Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 7 сьнежня ў Сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і журналістаў, якія цярпяць ад перасьледу.
Увядзеньне Злучанымі Штатамі новых санкцыяў адносна Беларусі «ўжо стала штодзённасьцю, нейкімі рытуальнымі танцамі для сябе і сваіх адэптаў і паслугачоў, якія ўцяклі зь Беларусі», заявіў сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Анатоль Глаз.
Правядзеньне стратэгічнага дыялёгу — новы этап у адносінах паміж дэмакратычнай Беларусьсю і ЗША, заявіла сёньня журналістам беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Ад лістапада мэдыкі адзначаюць уздым захворваньня на адзёр — ужо зарэгістравана больш за 90 выпадкаў, усяго за 2023 год іх 140, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Беларускія і эўрапейскія партыі сабраліся разам на форум у Эўрапарлямэнце.
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўпершыню ўхвалілі ў ЗША ў 2004 годзе. Дакумэнт абнаўлялі ў 2006, 2011 і 2020 гадах.
Загрузіць яшчэ