Грамадзяніна Беларусі Паўла Юшкевіча пазбавілі дазволу на жыхарства ў Польшчы і абавязалі на працягу 30 дзён пакінуць краіну.
Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў указ № 16 «Аб часовым устанаўленьні ставак увазных мытных пошлін», паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на яго прэсавую службу.
Нягледзячы на тое, што дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі вымусілі Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы (ПАРЭ) прыпыніць стасункі з Менскам, варта разумець, што «народ Беларусі — гэта не рэжым», заявіла генэральная сакратарка ПАРЭ Дэспіна Хацівасіліу-Цовіліс.
Супрацоўнікі амбасады Літвы ў Беларусі даведаліся пра затрыманьне ў Беларусі літоўскага грамадзяніна.
У трэція ўгодкі затрыманьня мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава і ягонай жонкі Ірыны Злобінай брытанская праваабарончая арганізацыя Article 19 запатрабавала вызваленьня іх і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
У рамках візыту ў Фінляндыю дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай адбыліся яе перамовы са сьпікерам парлямэнту Юсі Хала-аха.
Паводле зьвестак інфармацыйнага агенцтва «Позірк», майстар зьяжджаў за мяжу на працу і вярнуўся ў Беларусь, каб аформіць пэнсію.
Спрасьціць беларусам працэдуру легалізацыі і атрыманьня прытулку папрасіла Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы з прэмʼер-міністрам Фінляндыі Анты Пэтэры Орпа 11 студзеня ў Хэльсынкі.
У 2023 годзе ў Беларусі паболела на 62 «экстрэмісцкія фармаваньні», вынікае з маніторынгу праваабарончага цэнтру «Вясна». Сярод іх 11 СМІ.
Дзеяньні Расеі і Беларусі назвалі «вельмі безадказным рашэньнем».
Беларускі Чырвоны Крыж (БЧК) пазбавіцца фінансаваньня на суму больш за 4,2 млн рублёў у выніку прыпыненьня з 1 сьнежня 2023 года сяброўства ў Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧКіЧП).
У Сейме Літвы не хапае галасоў, каб уніфікаваць нацыянальныя абмежаваньні для грамадзян Беларусі з тымі абмежаваньнямі, якія дзейнічаюць у дачыненьні да расейцаў.
Раней у Менску заявілі, што ня будуць запрашаць назіральнікаў АБСЭ на «Адзіны дзень выбараў».
Авіябаза «Ліда» (Горадзенская вобласьць), разьмешчаная за 40 кілямэтраў ад мяжы з Літвой, — адзінае месца дысьлякацыі самалётаў Су-25 беларускіх вайскова-паветраных сіл, і гэта «найбольш верагодная» лякацыя для разьмяшчэньня расейскай тактычнай ядзернай зброі.
За 7 студзеня краіны Эўразьвязу не зафіксавалі ніводнай спробы нелегальнага пранікненьня на сваю тэрыторыю з боку Беларусі.
Раство — дзень, калі людзі знаходзяцца «у чаканьні нечага сьветлага і дзіўнага, у чаканьні цуду», адзначыла лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, віншуючы беларусаў, якія адзначаюць гэтае сьвята 7 студзеня.
Сытуацыя са свабодай рэлігіі ў Беларусі рэгрэсуе, гаворыцца ў заяве Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF) у сувязі з тым, што 3 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі, якія карэктуюць законы па пытаньнях дзейнасьці рэлігійных арганізацый.
Удзельнікам экспэдыцыі, якія адправяцца на Міжнародную касьмічную станцыю сёлета ўвесну, дазволена ўзяць з сабой толькі 1 кг асабістых рэчаў.
У 2023 годзе мінімум 2.791 чалавек быў падвергнуты рэпрэсіям паводле артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).
«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.
Загрузіць яшчэ