У 2023 годзе Беларусь наведалі 5,8 млн замежных турыстаў, больш за 5 млн зь іх (86,2%) — грамадзяне Расеі. Такія даныя са спасылкай на інфармацыю Белстату прывёў 16 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.
Прамысловая вытворчасьць у студзені — сакавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 49,2 млрд рублёў (6,5% да першага квартала 2023-га), піша Позірк з спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Камітэт ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын ААН заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя захады для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк.
Адвакаты ў Беларусі пасьля 20202 году трапілі пад рэпрэсіі і абмежаваньне самастойнасьці.
Апэратыўнікамі ГУБЭЗ МУС і УБЭЗ УУС Горадзенскай вобласьці «выяўленыя факты сыстэмнай дзелавой карупцыі дваіх кіраўнікоў аграпрадпрыемстваў», паведаміла 15 красавіка МУС, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Чацьвёра малалетніх дзяцей загінулі на пажары вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна (Берасьцейская вобласьць), паведамляе тэлеграм-канал камісіі ў справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкаму.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская «рашуча асудзіла» паветраны ўдар Ірана па Ізраілю.
Іран выпусьціў па Ізраілі больш за 300 снарадаў, у тым ліку 170 дронаў, 30 крылатых ракет і 120 балістычных ракет, заявіў прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля Даніэль Хагары. Паводле яго слоў, 99 працэнтаў зь іх былі перахоплены сродкамі СПА.
Яны праходзілі ў рамках праверкі баявой гатоўнасьці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Грамадзкая актывістка зь Віцебску Крысьціна Мірсалімава пакінула Беларусь, паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак.
Беларусь заняла 12 месца (з 98) у «Сусьветным індэксе кібэрзлачыннасьці» (WCI), паведамляецца ў дасьледаваньні, апублікаваным 10 красавіка групай навукоўцаў Оксфардзкага ўнівэрсытэту (Англія) і ўнівэрсытэту Новага Паўднёвага Ўэльсу (Аўстралія).
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас сустрэчы 12 красавіка з прэзыдэнткай Грэцыі Катэрынай Сакелярапулю нагадала аб прыцягненьні рэжыма Лукашэнкі да адказнасьці за захоп самалёта авіякампаніі Ryanair. Пра гэта паведаміў «Позірку» галоўны дарадца лідэркі Франак Вячорка.
Музыкі рок-гурту Nizkiz Сяргей Кульша, Аляксандр Ільін і Зьміцер Халяўкін асуджаныя на 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
Рада Эўрапейскага Зьвязу зацьвердзіла сёньня мінімальныя правілы перасьледу за парушэньне або абыход санкцый ЭЗ у дзяржавах-чальцах.
«Зьяўляецца ўсё больш прыкметаў таго, што рэжым Лукашэнкі хоча зноў выкарыстоўваць пытаньні міграцыі і ціску на нашу мяжу ў палітычных мэтах», — заявіў 11 красавіка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы з кіраўніком эстонскага ўраду Каяй Калас у Варшаве.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
З просьбай «прытрымлівацца трансатлянтычнай палітыкі» ў дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і Расеі беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская зьвернецца да ўладаў Кіпру.
9 красавіка лякальныя экстрэмумы абноўленыя на ўсіх мэтэастанцыях краіны.
Замест паняцьця «эўрапейскае права» ўнесьлі «права рэгіянальнай інтэграцыі».
Мяркуецца, што нябожчык быў грамадзянінам Афганістана.
Загрузіць яшчэ