З 21 траўня паліва пачне даражэць штотыдзень з крокам 1 капейка — усяго падаражэньне найбліжэйшым часам складзе 8 капеек, паведамляе прэс-служба канцэрну «Белнафтахім».
Пра стварэньне дабрачыннага фонду «Маладая гвардыя», які будзе прыцягваць сродкі для вайскова-патрыятычных клюбаў, паведаміла 19 траўня прэс-служба ўнутраных войскаў МУС.
У гатоўнасьць да «выкананьня задач па прызначэньні» прыводзіцца батальённая тактычная група 6-й асобнай мэханізаванай брыгады (дысьлякуецца ў Горадні) Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Менскі гарадзкі суд 21 траўня разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Хрысьціянскае служэньне духоўнаму адраджэньню асуджаных».
Пра гэта паведаміла 19 траўня дзяржаўнае агенцтва «Мінск-Навіны».
Адміністрацыя акупаванай Расеяй часткі Запароскай вобласьці Ўкраіны разглядае магчымасьць пашырэньня прамысловага патэнцыялу гэтай тэрыторыі, паведаміў так званы выканаўца абавязкаў міністра прамысловасьці і гандлю гэтага рэгіёну Аляксандар Марчанка.
У Міністэрстве абароны Беларусі 16 траўня ўпершыню з моманту ўстанаўленьня беларуска-іранскіх дыпляматычных адносінаў (у 1993 годзе) акрэдытавалі вайсковага аташэ пры амбасадзе Ірану ў Расеі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) — капітана першага рангу Рэза Хасраві Магадам.
Запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў з пачатку году павялічыліся на 11,6% і на 1 траўня склалі 9 млрд 278 млн 82 тысячы рублёў, а ў гадавым вымярэньні гэта рост на 1,1%, паведамляе Белстат.
Чакаецца, што новы АКТ аб дэмакратыі ў Беларусі могуць прыняць да канца 2024 году.
Другі год запар Беларусь займае 45-е месца сярод 49 краінаў Эўропы ў пытаньні прававога становішча прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, вынікае са штогадовай мапы, апублікаванай арганізацыяй эўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe.
МАЗ у красавіку прадаў у Расею на 10% менш новых грузавікоў, чым годам раней, гаворыцца ў дасьледаваньні «АСМ-холдынг».
На кампэнсацыю страт ад закрыцьця пераходаў на мяжы зь Беларусьсю польскаму бізнэсу выдзелілі 1,25 млн даляраў.
Аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol паведаміла 12 траўня ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Менску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць праграму па вывучэньні Беларусі ў Гарвардзкім унівэрсытэце (ЗША) — адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў сьвету.
«Давывучым усе пытаньні, і абавязкова разгледжу яго заяву», – заявіў журналістам 9 траўня ў Менску Аляксандар Лукашэнка, камэнтуючы сытуацыю з наданьнем палітычнага прытулку польскаму судзьдзі Томашу Шмыту, які ўцёк у Беларусь.
Другую ноч запар на беларускіх мэтэастанцыях абнаўляюцца тэмпэратурныя антырэкорды.
Праваабарончай супольнасьці вядома сама меней пра шэсьць беларускіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў стане поўнага інкамунікада – без усялякай сувязі з вонкавым сьветам, паведаміла юрыстка Натальля Мацкевіч падчас дыскусіі «Знікаючыя зьняволеныя ў Беларусі» 8 траўня ў Варшаве.
У сталіцы Расеі затрымалі жанчыну, якая ўтрымлівала ў нявольніцтве шасьцярых грамадзян Беларусі, паведамляе ТАСС з спасылкай на галоўнае ўпраўленьне МУС Маскоўскай вобласьці.
8 траўня ў верхняй палаце польскага парлямэнту адкрылі выставу, прысьвечаную палітзьняволенаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Дэзэртыра з расейскага войска затрымалі падляскія памежнікі адразу пасьля перасячэньня беларускай мяжы, паведамляе RMF FM.
Загрузіць яшчэ