Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы «рашуча адпрэчыла» абвінавачваньні ў сьмерці мігранта, знойдзенага 22 кастрычніка ў памежным Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі некаторыя правілы і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх паведамленьняў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 24 кастрычніка ўключыў у сьпіс «тэрарыстаў» 24 чалавекі.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сёньня на пасяджэньні калегіі ведамства абвясьціў, што «ўжо зь лістапада наступіць актыўная фаза правядзеньня вучэньняў і трэніровак».
З прычыны масавых рэпрэсій, абмежаваньняў на ўдзел грамадзян у палітычных працэсах, задушэньня незалежных СМІ і маштабных парушэньняў правоў чалавека «ўмовы для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі адсутнічаюць».
Трэнэрку беларускіх фігурыстаў Тацяну Бяляеву не ўпусьцілі на тэрыторыю Расеі. Гэта адбылося ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, куды каманда прыбыла зь Менску для перасадкі на рэйс у Магнітагорск, паведамляе выданьне «Спорт-экспрэс».
Загадчык нэўралягічнага аддзяленьня для інсультных хворых Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі Яраслаў Жалнеркевіч заявіў, што ў Беларусі высокая захворвальнасьць на інсульт.
Памяць аб жніўні 2020 году «будзе захоўваць годнасьць беларусаў вельмі доўга», сказала ляўрэтка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч.
Суд так званай «ДНР» завочна асудзіў на 14 гадоў пазбаўленьня волі добраахвотніка палка імя Кастуся Каліноўскага, 21-гадовага грамадзяніна Беларусі Аляксандра Думбляўскаса.
З пачатку году на мяжы з Беларусьсю раненьні атрымалі 63 польскія вайскоўцы, паведаміла сёньня Gazeta Wyborcza з спасылкай на намесьніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Паўла Бэйду.
У Менску з падачы Грамадзкай рады па маральнасьці адмянілі спэктакль «Каханкі майго мужа», паведаміў сустаршыня рады, кіраўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веньямін на прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка.
49,4% жыхароў Польшчы падтрымлівае ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі, прапанаванае прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага агенцтвам SW Research для выданьня Rzeczpospolita.
На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала на 10,3 тысячы менш мужчын ва ўзросьце ад 18 гадоў, чым на пачатак 2023 году.
Разьвіваць крэатыўны актывізм і нестандартныя формы пратэсту заклікала беларусаў прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык па выніках сустрэчы працоўнай групы па пытаньнях нацыянальнай ідэнтычнасьці, культуры, спорту і дзейнасьці дыяспары.
Пляны польскага ўраду прыпыніць права на прытулак абуральна незаконныя. Пра гэта заявіла намесьніца рэгіянальнага дырэктара арганізацыі Amnesty International («Міжнародная амністыя») па Эўропе Дынушыка Дысанаяке.
Генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед накіраваў у Вярхоўны суд крымінальную справу нябожчыка Канстанціна Смоўскага, якога абвінавачваюць паводле арт. 127 Крымінальнага кодэксу (генацыд), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
Гэта вынікае са зьвестак памежнага агенцтва Эўразвязу Frontex.
У Беларусі ўзмоцняць кантроль за гістарычнай літаратурай у кнігарнях і за тэмамі кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацый беларускіх навукоўцаў.
14 кастрычніка другі энэргаблёк Беларускай атамнай электрастанцыі ўключылі ў сетку пасьля завяршэньня першага «плянава-папераджальнага рамонту», паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.
COVID-19, «на жаль, нікуды ня зьнік», ён «па-ранейшаму цыркулюе», заявіў намесьнік галоўнага ўрача Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі Рыгор Гяцюк 11 кастрычніка ў эфіры «Радыё-Мінск», камэнтуючы сытуацыю з захваральнасьцю ў сталіцы.
Загрузіць яшчэ