У памяшканьні школы №20 на вуліцы Парніковай у Менску распачынаецца сустрэча, арганізаваная штабам кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева з выбарнікамі.
ЦВК абнародавала інфармацыю пра сродкі, якія паступаюць на рахунак выбарчых фондаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Паводле ЦВК, найбольшая колькасьць сродкаў паступіла ў фонд Уладзімера Някляева — 83 мільёны 493 тысячы рублёў. Найменшую атрымаў фонд Віктара Цярэшчанкі — 100 рублёў.
У заяве ён паведамляе факты неправамоцных дзеяньняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія праводзілі ператрус і заяўляе пра парушэньне сваіх канстутыцыйных правоў.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас чарговага паседжаньня камісіі выказала зьдзіўленьне, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там «ляжыць ужо тыдзень». Чые ўлёткі і плякаты заляжаліся на складах друкарняў?
«Я ведаю, што эўрапейскае грамадзтва і дыпляматычныя прадстаўнікі вельмі спакойна зрэагавалі на акцыю 24 лістапада і ня бачылі падставаў для зьняцьця кагосьці».
6-8 сьнежня Беларусь наведае прэфэкт кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Ватыкане кардынал Зянон Грахалеўскі.
Актывісты і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ накіраваліся на Случчыну, каб ушанаваць памяць герояў Слуцкага збройнага чыну і 90-ўгодкі паўстаньня.
25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту над жанчынамі. У гэты дзень беларускае прадстаўніцтва ААН прэзэнтавала інфармацыйную кампанію "Дзе ёсьць гвалт — няма сям'і". У Беларусі гэтая акцыя праходзіць пяты раз пры ўдзеле грамадзкіх арганізацый і СМІ.
Дэмакратычныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта заявілі аб правядзеньні сустрэчы з выбарнікамі на Кастрычніцкай плошчы Менску 24 лістапада. Міністэрства ўнутраных спраў і ЦВК папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне заяўленай акцыі.
Кампанія «За справядлівыя выбары» ініцыявала зварот удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі ў Цэнтравыбаркам з прапановай забясьпечыць кругласуткавае дзяжурства на шэрагу выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.
У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбылася экумэнічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсій.
Сёньня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбудзецца экумэнічная літургія з удзелам прадстаўнікоў розных канфэсій Беларусі. Малітва распачне трохдзённы трыдуум, прысьвечаны 100-гадоваму юбілею касьцёла.
18 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэньня. З ініцыятывы Амэрыканскага анкалягічнага таварыства ён адзначаецца ў трэці чацьвер лістапада, пачынаючы з 1977 году. Мэта — прыцягнуць увагу грамадзкасьці да нэгатыўных наступстваў, якія курэньне нясе здароўю.
Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб сытуацыі са свабодай рэлігіі ў амаль 200 краінах сьвету. Беларусь залічаная да краінаў, у якіх няма поўнай свабоды для ўсіх веравызнаньняў.
21 лістапада менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены альбо Чырвоны касьцёл адзначыць 100-гадовы юбілей.
У Менску створаны грамадзкі камітэт «Духоўнае сэрца Менску», які мае на мэце абарону архітэктурнай духоўнай спадчыны сталіцы.
Ён мае на мэце абарону архітэктурнай і духоўнай спадчыны Менску. У прыватнасьці, касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштарнага комплексу, а таксама іншых культавых будынкаў, якім пагражае рэканструкцыя.
У сядзібе партыі БНФ 17 лістапада адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Славамірам Адамовічам. Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў прачытае аматарам паэзіі свае вершы і адкажа на пытаньні, у тым ліку пра гады, праведзеныя ў Нарвэгіі.
16 лістапада ў Менску адбылася акцыя з нагоды Дня салідарнасьці. Актывісты палітычных партый і моладзевых рухаў зладзілі «Ланцуг неабыякавых людзей» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, а таксама спрабавалі дайсьці да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
16 лістапада — Дзень салідарнасьці зь сем'ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі Беларусі. З гэтай нагоды прадстаўнікі палітычных партый і моладзевых арганізацый выйдуць на Кастрычніцкую плошчу Менску з партрэтамі ахвяраў рэжыму.
Загрузіць яшчэ