Партыя БНФ пры падтрымцы былога кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва распачала кампанію за вызваленьне палітвязьняў, зьняволеных у зьвязку з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.
Улады працягваюць перасьлед журналістаў незалежных СМІ. Недзяржаўныя мэдыі працягваюць працаваць ва ўмовах абмежаваных магчымасьцяў.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта, былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны на патрабаваньне КДБ скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
Напярэдадні новага году Аляксандар Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 4 "Аб разьвіцьці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляваньні дзелавой актыўнасьці ".
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выпушчаны з СІЗА КДБ уноч з 31 сьнежня на 1 студзеня пад падпсіку аб нявыезьдзе. Цяпер ён знаходзіцца на допыце ў КДБ.
Сваякі арыштаваных па крымінальнай справе за падзеі 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне". Яны зьвярнуліся да кіраўніцтва Расеі, краін Эўразьвязу і ЗША.
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
Лідэру "Маладога фронту" Зьмітру Дашкевічу і актывісту гэтай незарэгістраванай арганізацыі Эдуарду Лобаву працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай на 10 сутак.
Актывісты палітычных, праваабарончых, грамадзкіх арганізацый, а таксама прыватныя асобы працягваюць дапамагаць тым, каго зьняволілі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня.
Лідэры палітычных партый і грамадзкіх арганізацый абвясьцілі пра стварэньне Каардынацыйнага камітэту грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі. Першай заявай стваральнікаў камітэту сталася патрабаваньне дапусьціць адваката да Ўладзімера Някляева і паказаць зьняволенага людзям.
Сёньня ў Менску створаны каардынацыйны камітэт грамадзкай салідарнасьці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасьля падзеяў 19 сьнежня. Пра гэта было аб'яўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ.
Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі да турмы на вуліцы Акрэсьціна, каб перадаць пасылкі зьняволеным за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня. Цёплыя рэчы, прадукты харчаваньня і кнігі разам са сваякамі перадавалі валянтэры грамадзкіх арганізацый, а таксама былыя палітвязьні.
Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Сьвятлана Носава паведаміла, што яе тэрмінова выпісваюць з вайсковага шпіталя. Са шпіталя яе вязуць у Савецкі РУУС.
Сярод іншых затрыманых — лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Яго затрымалі ва ўласнай кватэры а 2.00 ночы, папярэдне выламаўшы дзьверы. Пра гэта паведамляе сын Анатоля, 25-гадовы Арцём Лябедзька.
Актывісты кампаніі «Салідарнасьць» зьмянілі фармат падтрымкі зьняволеных удзельнікаў акцыі пратэсту 19 сьнежня. Сёньня яны перадавалі ў турму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску пасылкі зь цёплым адзеньнем, прадуктамі і побытавымі рэчамі.
У пачатку сёмай вечара ад турмы сыходзілі апошнія сваякі затрыманых. Троху раней сышлі праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты. Акцыя кампаніі "Салідарнасьць" закончылася а 18-й гадзіне.
Каля турмы на вуліцы Акрэсьціна адбылася акцыя салідарнасьці са зьняволенымі былымі кандыдатамі на прэзыдэнта і ўсімі арыштаванымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту "Плошча 2010". Яе арганізавалі лідэры палітычных партый і рухаў разам з актывістамі моладзевых арганізацый.
Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты У.Някляеў, А.Саньнікаў, В.Рымашэўскі, М.Статкевіч і А.Міхалевіч знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Уладзімера Някляева невядомыя забралі з рэанімацыі шпіталю хуткай дапамогі, і цягам сутак пра яго нічога не было вядома.
Былыя кандыдаты на прэзыдэнта У.Някляеў, А.Саньнікаў, В.Рымашэўскі, М.Статкевіч і А.Міхалевіч знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Жонка Рымашэўскага разам з дачкой нічога ня ведалі пра лёс мужа і таты цягам сутак.
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці сабраліся на плошчы Незалежнасьці, каб працягнуць акцыю пратэсту «Плошча 2010». Як і напярэдадні, акцыя была жорстка падаўлена сілавікамі, а яе ўдзельнікі зьбітыя і арыштаваныя.
Загрузіць яшчэ