Каб спыніць ажыятажны попыт насельніцтва на замежную валюту — даляры і эўра — Нацыянальны банк Беларусі ў адмысловай заяве яшчэ раз паабяцаў, што дэвальвацыі беларускага рубля ня будзе. Тым часам попыт на даляры і эўра па-ранейшаму застаецца ажыятажным.
У Беларусі 15 сакавіка адзначалася дзяржаўнае сьвята — Дзень Канстытуцыі. У гэты ж дзень з аднадзённым візытам Менск наведаў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.
Ці павінны ўлады Беларусі перагледзець пытаньне будаўніцтва АЭС у Беларусі ў зьвязку з падзеямі ў Японіі?
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан уручыў Міжнародную жаночую прэмію «За мужнасьць» намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насьце Палажанцы.
У экспазыцыі працаў амэрыканскіх фотамастакоў — каля 40 рэпрадукцый найбольш значных мастацкіх твораў: жывапісу, графікі, архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Курс продажу даляра ў абменных пунктах амаль усіх беларускіх банкаў 9 сакавіка быў аднолькавы — 3075 беларускіх рублёў. Тым ня менш, чуткі пра дэвальвацыю беларускага рубля, якія актыўна распаўсюджваліся на пачаткук сакавіка, ня спраўдзіліся.
Сябры партыі БХД заклікаюць на штодзённую малітву за ўсіх пацярпелых ад перасьледу ўладаў пасьля 19 сьнежня. Супольныя малітвы адбываюцца а 20 гадзіне ля Чырвонага касьцёлу ў Менску.
Рашэньнем прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Павал Сапелка выключаны з арганізацыі і праз гэта пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасьцю. Такое рашэньне прынятае на прапанову Міністэрства юстыцыі.
Старшыня таварыства аховы помнікаў А.Астаповіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры і ў Генпракуратуру с просьбай абараніць ад разбурэньня помнік гісторыі і культуры: у Менску пачалі руйнаваць нэагатычны будынак першай гарадзкой электрастанцыі.
Рух "За Свабоду" і прадстаўнікі шэрагу палітычных партый і рухаў абвясьцілі пра пачатак кампаніі "Страху няма". Гэтаму была прысьвечаная адмысловая прэсавая канфэрэнцыя, на якой арганізатары паведамілі пра мэту і задачы кампаніі.
Рэдакцыі недзяржаўных СМІ, праваабарончыя арганізацыі і палітычныя актывісты па-ранейшаму застаюцца без кампутараў і іншых носьбітаў інфармацыі, сканфіскаваных падчас ператрусаў.
У судзе Маскоўскага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць прадпрымальніка Дзьмітрыя Мядзьведзя. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня.
Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасьці зь якім ад 1 сакавіка скасоўваецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў на шэраг тавараў і паслуг.
Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» заклікае новых валянтэраў далучыцца да акцыі салідарнасьці з палізьняволенымі.
У Камітэце па міжнародных справах сойму Літвы адбыўся круглы стол, тэмай якога былі парушэньне правоў чалавека ў Беларусі і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі.
Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, за шэсьць месяцаў мінулага году бульба ў краіне падаражэла на 35,2%. Адначасна пры росьце цэнаў якасьць бульбы застаецца вельмі нізкай.
Урад сваёй пастановай ад 16 лютага вызначыў новы парадак праезду школьнікаў у гарадзкім грамадзкім транспарце. Езьдзіць бясплатна дзеці змогуць толькі да сваёй школы і толькі падчас заняткаў.
У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяла першы этап чацьвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысьвечаная 120-годзьдзю ад дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Менская дыктоўка адбылася ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасьці людзей.
Генэральная канфэрэнцыя ЮНЭСКО абвясьціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Да гэтай даты прымеркаваная агульнанацыянальная дыктоўка, якую чацьвёрты год у Беларусі праводзяць прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці.
Загрузіць яшчэ