3 верасьня ў Цэнтравыбаркам пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Сяргея Гайдукевіча.
Віктар Цярэшчанка, які цяпер знаходзіцца ў 3-й бальніцы Менску, пракамэнтаваў Радыё Свабода паведамленьне ЦВК пра тое, што за яго вылучэньне ўстаноўлена толькі 6699 сапраўдных подпісаў.
32-гадовы мянчук Яраслаў Ульяненкаў застаецца падазраваным у пашкоджаньні маёмасьці за беларускамоўныя графіці і банэры. Яраслаў распавёў, як адбываліся затрыманьне і ператрус.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску паўторна разглядалася адміністрацыйная справа грамадзкай актывісткі і рэжысэркі Вольгі Нікалайчык за «касмэтычку» для расейскіх байкераў.
Калегія па крымінальных спрвах Гарадзенскага абласнога суда перанесла з 6-га на 5 жніўня разгляд справы, якая тычыцца падаўжэньня прэвэнтыўнага нагляду над былым палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам.
Жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пракамэнтавала ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды выказваньні кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі пра лёс палітвязьня.
У Менску каля будынку Цэнтравыбаркаму 24 ліпеня затрыманы актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Павал Канавальчык. Ён удакладніў, што ў складзе ініцыятыўнай групы беспрацоўнага Юрыя Шульгана ёсьць неабходныя сто чалавек.
16 ліпеня аб 11-й гадзіне плянуецца падаць подпісы ў Цэнтравыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч, а 14-й — Анатоля Лябедзькі, а 15-й — Мікалая Статкевіча.
Менгарвыканкам вызначыў месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты для збору подпісаў.
Створаная дзеля гэтага грамадзкая камісія на этапе збору подпісаў стане альтэрнатывай Цэнтравыбаркаму і падкантрольным яму рэгіянальным выбаркамам.
Кітайскія рабочыя з Добруша, зь якімі пагутарыў карэспандэнт Свабоды, паведамілі, што заробкі ім не выплацілі, яны па ранейшаму не працуюць, а пашпарты ў іх забралі. Кітайскія будаўнікі абяцаюць паўтарыць свой пешы пратэст.
Пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі заявіў 39-гадовы дырэктар кампаніі «Цар-мёд» Юры Радзькоў.
Бюст Сталіна перанясуць ад праваслаўнай капліцы, якая ўзводзіцца на «Лініі Сталіна», бліжэй да ўваходу ў комплекс. Капліцу працягнуць будаваць на тым жа месцы.
Каму належаць грузавікі, зарэгістраваныя ў Беларусі, якія перасякаюць мяжу Расеі і «ДНР»?
Каманда прэтэндэнта ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч прапанавала конкурс «Страйкбол з кандыдатам у прэзыдэнты» для тых, хто запішацца ў яе ініцыятыўную групу.
У прадстаўніцтве карпарацыі «Сюань Юань» сказалі, што для іх паход кітайскіх рабочых у Менск стаў нечаканым.
У Беларусі не было і ня будзе «нейкіх нацыяналістычных памкненьняў», заявіў міністар замежных справаў Макей. Старшыня ТБМ Трусаў згодны: «Нацыяналістычных ня будзе. Толькі патрыятычныя».
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна быць гатовая адбіць любую зьнешнюю агрэсію.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў дзяржсакратара Савету Бясьпекі Станіслава Зася.
Загрузіць яшчэ