Расейскія СМІ сьцьвярджаюць, што Беларусь блякуе Калінінградзкую вобласьць. У Мытным камітэце Беларусі гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.
Зварот падпісалі Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч.
Генпракуратура Беларусі паведаміла, што ліст палітыкаў Анатоля Лябедзькі, Уладзімера Някляева і Мікалая Статкевіча пра незаконнае праслухоўваньне накіраваны ў Міністэрства ўнутраных спраў.
Эўразьвяз пакінуў пад санкцыямі чатырох асобаў, якіх лічыць датычнымі да зьнікненьня беларускіх апазыцыйных палітыкаў. Адзін зь фігурантаў гэтага сьпісу Юры Сівакоў выказаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды сваё стаўленьне да рашэньня ЭЗ.
29 кастрычніка ў Менску на праспэкце Незалежнасьці каля будынку КДБ пройдзе акцыя «Ланцуг памяці». Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў заклікалі прыйсьці са сьвечкамі.
31 кастрычніка Віртуальны музэй савецкіх рэпрэсіяў ладзіць гарадзкі квэст, прысьвечаны трагічным падзеям 29–30 кастрычніка 1937 году, расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі
У Празе Алесь Міхалевіч мяркуе вырашыць розныя пытаньні ў тым ліку адносна палітычнага прытулку. А потым вярнуцца ў Беларусь.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў заяву міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея пра тое, што неабходнасьці ў разьмяшчэньні расейскай авіябазы ў Беларусі няма.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску 23 кастрычніка разглядаліся справы ўдзельнікаў акцыі супраць расейскіх базаў. Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, а таксама старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч атрымалі штрафы: кожны па 20 базавых велічынь (3 мільёны 600 тысяч рублёў).
Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што кансультацыі па ўмовах разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай авіябазы завершаныя, канчатковае рашэньне — за Аляксандрам Лукашэнкам.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька мяркуе, што ягоныя размовы падслухоўваюць.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч ня быў у Менску і ня змог павіншаваць Сьвятлану Алексіевіч з прысуджэньнем ёй Нобэлеўскай прэміі.
Замову выконвае магілёўская фабрыка «Стужка».
У інтэрвію «Медузе» Тацяна Каратквеіч заявіла, што «дзіўна было б казаць, што мы хочам перамагчы», і выказалася за тое, каб у Лукашэнкі «былі яшчэ два тэрміны». Свабода запыталася ў кандыдаткі, што гэта значыць?
Анатоль Лябедзька, Аляксей Марачкін, Алесь Мех, Уладзімер Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Мікалай Статкевіч і Алесь Таўстыка атрымалі позвы ў Цэнтральны суд Менску на 9 кастрычніка.
У Цэнтравыбаркаме не зьбіраюцца ўдакладняць, пра які аўтамабіль Аляксандра Лукашэнкі казала дыктарка БТ.
Класкоўскі: «Ён кажа, што сёньня нам гэтая база не патрэбна. Гэтае „сёньня“ паказвае, што ўсё ж такі Лукашэнка разумее абмежаванасьць рэсурсу для супраціву і, магчыма, пасьля выбараў, калі Масква цяпер не даціснула, то дацісьне».
Статкевіч: «Калі Лукашэнка нешта прадае, ён заўсёды падымае кошты. Значыць, незалежнасьці ўзьнікла пагроза, яна выстаўлена на продаж. Проста гэта такі спосаб торгу»
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што размовы пра разьмяшчэньне расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося.
Замест Сяргея Гайдукевіча на тэледэбаты прыйдзе яго давераная асоба — першы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.
Загрузіць яшчэ